Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 8 красавіка 2012 года

Источник материала:  
07.04.2012 — Разное

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую Вас з Вялікаднем Хрыстовым.

Гэта свята прыходзіць да нас у цудоўны перыяд вясенняга абнаўлення. Як пад сонцам абуджаецца зямля, так і ў светлыя велікодныя дні мільёны вернікаў адчуваюць асаблівы духоўны ўздым і імкненне рабіць дабро.

Ва ўсе часы радасць Уваскрасення Хрыстовага служыла апорай веры, сімвалам надзеі і крыніцай усёпераможнай любові. І ў наш бурны час людзі чэрпаюць у ім сілы для таго, каб ні пры якіх абставінах не здраджваць прызванню чалавека і хрысціяніна – крок за крокам рабіць свет лепшым.

Няхай велікодны настрой напоўніць вашы дамы, прыносячы з сабой радасць і душэўны спакой, а пачуцці, выкліканыя святам, натхняюць на служэнне Айчыне, стваральную працу і міласэрныя ўчынкі. І няхай у нашай роднай Беларусі заўсёды захоўваюцца стабільнасць і згода.

Жадаю Вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у справах, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

←Сёмага красавіка ў праваслаўных Благавешчанне, а восьмага – Вербная Нядзеля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика