Хроніка важнейшых падзей у Нарачанскім краі

Источник материала:  
15.01.2012 — Разное

Чым запомніліся ў нашым рэгіёне 40-50-ыя гады ХХ стагоддзя? Не толькі аднаўленнем пасля вайны савецкай гаспадаркі.

1945 – 1950 гады. “Зялёныя” (“лясныя браты”) вялі барацьбу супраць бальшавікоў і калектывізацыі. Яны забівалі партыйных і савецкіх актывістаў, агітатараў за калгасны лад, рабавалі ноччу дзяржаўныя магазіны і білі некаторых старшынь калгасаў.

***

1946 – 1958 гады. У Тэклінопалі (Шалавічы) дзейнічала Шалавіцкая машынна-трактарная станцыя (МТС), якая  ў сакавіку 1958 года была ператвораная ў рамонтна-тэхнічную станцыю (РТС).

***

Вясна 1947 года. У некаторых вёсках быў яшчэ голад.

***

1947 – 1949 гады. Зямлю маёнткаў Струменне і Равутка апрацоўвалі рабочыя саўгаса “Любанія” машынамі. На дзядзінец у Струменне на адно лета завезлі з саўгаса цялят, а на другое – шмат гусей, якія начавалі ў прыватным гумне.

***

1946 – 1960 (?) гады. На аэрадроме ў Шалавічах знаходзіліся тры санітарныя самалёты, якія абслугоўвалі Вілейскую абласную бальніцу. Яны дастаўлялі хворых з Вілейкі ў Мінск.

***

1949 – 1950 гады. Калектывізацыя аднаасобніцкіх сялянскіх гаспадарак.

***

Май – чэрвень 1950 года. Праведзенае ўзбуйненне калгасаў. Скарачэнне натуральнай аплаты за работу калгаснікам. Памяншаліся памеры прысядзібных участкаў зямлі да 30 араў (“сотак”), а таму некаторыя сем’і пачалі штучна дзяліцца, хоць і заставаліся жыць ў адной хаце. Такія “падзеленыя” сем’і  мелі 60 араў, бо зямля была запісаная на двух гаспадароў па 30 араў.

***

1949 – 1950 гады. Праводзіліся добраахвотныя вярбоўкі сялян і рабочых на лесараспрацоўкі ў Карэла-Фінскую ССР і Комі АССР. Некаторыя сяляне, ратуючыся ад калгаса, паехалі туды часова, але не ўсе вярнуліся. Міхалюк Каркотка і Франук Лявошка з хутара Струменне паехалі па вярбоўцы і праз паўгода там загінулі.

(Артыкул з кнігі  Сымона Барыса і Анатоля Рогача “Нарачанка і яе берагі”).

←Крупнейшее круизное судно Италии «Соsta Concordia» легло на борт у родных берегов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика