Пастка

Источник материала:  
21.12.2011 — Разное

Восенню 1941 года фашысты спалілі і расстралялі ў Бабруйскім канцлагеры больш за 18 тысяч ваеннапалонных.

Крэпасць, якая ўзводзілася ў пачатку ХІХ стагоддзя, займала плошчу больш за сто гектараў. Гітлераўцы выкарыстоўвалі яе для перасыльнага і канцэнтрацыйнага лагера.

Парадкі былі ізуверскія. Роўна ў 8.00 перад строем ваеннапалонных з’яўляўся начальнік аховы лагера, зондэрфюрэр. Ён падыходзіў да першага, хто стаяў у шарэнзе: “А чаму вы першы?” І страляў у галаву вязня. Аднак гэтага падавалася мала, і ён скіроўваўся да канца строю і пытаў у апошняга: “Чаму вы тут?” І зноў гучаў стрэл...

Да пачатку лістапада палонных налічвалася 60 тысяч. Многія знаходзіліся пад адкрытым небам. Пайшлі дажджы, першыя замаразкі леглі на глебу. Людзі хварэлі сыпным тыфам і дызентэрыяй.

Фашысты планавалі большую частку вязняў адправіць на работы ў Германію, але нечакана вырашылі проста пазбавіцца ад людзей.

Вось якія паказанні будзе даваць потым чыноўнік гестапа, намеснік камандзіра лагера: “Да мяне зайшоў камендант лагера Рэдэ і паведаміў, што атрыманы загад знішчыць 18 тысяч ваеннапалонных. Мне трэба дзейнічаць. 6 лістапада я даў заданне аднаму з кіраўнікоў зондэркаманд ажыццявіць уяўны падпал памяшканняў, дзе ўтрымліваліся служачыя, якія быццам бы рыхтаваліся да ўцёкаў. Вечарам 6 лістапада мы аб’явілі, што з нагоды бальшавіцкага свята яны працаваць не будуць, але і харчу атрымліваць таксама не будуць...”

Сёмага лістапада 22 тысячы вязняў насільна загналі ў казармы, дзверы і вокны якіх былі наглуха забітыя, i падпалілі дахі.

З 22 тысяч ваеннапалонных 18 тысяч загінулі. Тых, хто ўцалеў, пагналі па шашы ў бок Слуцка. Знясіленыя, псіхалагічна надарваныя людзі не маглі ісці... Іх прыстрэльвалі канваіры.

Бабруйчане памятаюць аб трагедыі, якая адбылася семдзесят год таму ў крэпасці. Тут устаноўлены помнік ахвярам, сюды прыходзяць людзі, тут заўжды кветкі.

←Ozas стал символом Рождества в Литве!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика