2012 год – год Чорнага Вадзянога Дракона
Якім ён будзе?
У год Дракона нарадзіліся тыя, каму ў 2012 годзе споўніцца 96, 84, 72, 60, 48, 36, 24 і 12 гадоў, а свой 60-гадовы юбілей адзначаць якраз тыя, хто з’явіўся на свет у год Чорнага Дракона.
Касмічны элемент года – вада, колер – чорны. Такім чынам, талісман 2012 года – Чорны Вадзяны Дракон. Чорны колер – гэта Космас, палярная ноч, “цьма над безданню”. Сімвал гэтага года нясе людзям рашучыя, але не заўсёды жаданыя перамены.
У адрозненне ад усіх іншых жывёл усходняга календара, драконы – жывёлы міфічныя. Праўда, так называюць і некаторых земнаводных і яшчарыц. Між тым, астролагі лічаць задыякальнага Дракона ўвасабленнем кармы, адплаты. Гэта значыць, што за дрэнныя ўчынкі чакае пакаранне, а за добрыя будзе годная ўзнагарода. А таму жыццё людзей, якія нарадзіліся пад гэтым знакам, і само іх з’яўленне ў гэтым жыцці звязанае з кармічнымі падзеямі.
Людзі, народжаныя ў год Дракона, актыўныя, кемлівыя, прыязныя, з імі лёгка мець справу.У іх высокая фізічная жыццяздольнасць і неверагодная сіла духу. Збоку іх жыццё выглядае як прыгодніцкі фільм, які выкананы ў колеры на самай якаснай плёнцы. Гэтыя людзі надзвычай гордыя і незалежныя, іх ідэі заўсёды арыгінальныя і плённыя.
Ім незразумелыя чалавечыя слабасці, уласцівая гатоўнасць падзяліцца з сябрамі і блізкімі сваімі думкамі. Асноўным недахопам з’яўляецца тэндэнцыя пераскокваць з аднаго на другое, няўменне сканцэнтравацца на якойсьці адной мэце. У іх дрэнна развітае пачуццё гумару, але яны цудоўныя аратары.
Слову Дракона можна давяраць. Такія людзі ніколі не скрываюць інфармацыю і паталагічна ненавідзяць хлусню.
У старажытным Кітаі тытул Дракона насілі імператары. Традыцыйна гэты знак увасабляе сабой уладу ва ўсіх яе праявах.
Дракон служыць шмат каму выдатным прыкладам, таму што ўмее трымацца на людзях. Без Дракона не абыходзіцца ніводнае свята, ваенны парад ці ўрачыстае шэсце. Аднак ён мае пяшчотную і ранімую душу, здольны доўга і ўсур’ёз пакутаваць з-за нейкіх дробязяў, якія зусім не вартыя ўвагі, у чым і сам сабе саромеецца прызнацца.
Дракон настроены рамантычна і мяняе адну сімпатыю на другую ў надзеі знайсці чалавека, якому зможа да канца давяраць. Такім можа аказацца Пацук, Малпа ці Тыгр, але ўжо дакладна не Бык ці Сабака.
У Дракона ёсць маса станоўчых якасцяў, але ён надта сціплы, каб праявіць іх. Некаторым Драконам уласцівы эгаізм, прага да ўлады, снабізм (сноб – чалавек, які слепа трымаецца моды, густаў і манер “вышэйшага свету” – аўт.).
Да 50-гадовага ўзросту, перажыўшы пару жыццёвых крызісаў і набраўшыся жыццёвага досведу, яны становяцца мудрымі аптымістамі. Адзінае, што ім яшчэ трэба – навучыцца смяяцца над уласнымі памылкамі і дараваць сабе некаторыя недасканаласці.
Дзеці-Драконы
Драконам звычайна цяжка прыходзіцца ў дзяцінстве: бацькі настойліва патрабуюць ад іх дысцыпліны і падпарадкавання. А гэта можа перашкодзіць юнаму Дракону пайсці сваім шляхам. Але, з другога боку, не дасць яму лунаць у аблоках і выбраць заведама няўдачнае поле дзейнасці.
Калі малодшае дзіця ў сям’і нарадзілася Драконам, то, нягледзячы на ўзрост, стане браць на сябе самыя складаныя і цяжкія задачы. Ну, а калі старэйшае дзіця з’явілася на свет у год Дракона, яно ўсё жыццё будзе апякаць сваіх малодшых братоў ці сясцёр і дапамагаць ім заняць дастойнае месца ў жыцці.
Жанчыны-Драконы
Жанчыны, якія з’явіліся ў год Дракона, як правіла, становяцца першымі лэдзі. Дарэчы, зусім неабавязкова пры гэтым прысутнасць побач моцнага мужчыны, для якога яна магла б стаць годнай памочніцай. Такая жанчына складзе канкурэнцыю любому прадстаўніку моцнага полу. Яркая, незалежная, яна не пацерпіць дыскрымінацыі па прыкмеце полу, уступіць у барацьбу і пераможа. Нельга недаацэньваць такіх жанчын. Яны дабіваюцца поспеху нават у тых прафесіях, якія лічацца выключна мужчынскімі. А на сваім полі ім няма роўных. Калі яе пакрыўдзіць, такая жанчына стане дзейнічаць цвёрда і мэтанакіравана да таго часу, пакуль не пакарае крыўдзіцеля.
Жанчыны-Драконы не любяць традыцыйна жаночых спосабаў адзявацца. Больш за ўсё яны цэняць выгоды. Яны не стануць насіць высокіх абцасаў, калі гэты абутак абмяжоўвае іх свабоду і рух. А вось ваенную і іншую форму любяць, часцей з прычыны яе высокай функцыянальнасці, і выглядаюць у ёй цудоўна.
У жанчын-Драконаў высокае пачуццё ўласнай годнасці, але пры гэтым яны вельмі дэмакратычныя. Панібрацтва не церпяць, любяць, калі да іх адносяцца як да роўных. Па вялікім рахунку, Драконы хочуць не так і шмат. Яны шчаслівыя, калі трапляюць туды, дзе адносіны заснаваныя на ўзаемнай павазе.
Марыя УРБАНОВІЧ.