Там, дзе танкі грукаталі…

Источник материала:  
22.09.2011 — Разное
У горадзе Сянно, што ў Віцебскай вобласці, увекавечылі памяць пра адну з самых буйных танкавых бітваў Вялікай Айчыннай вайны
Сёлета споўнілася 70 гадоў танкавай бітве, якая адбылася ў пачатку ліпеня 1941 года пад Сянно. У шасцітомніку “Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза 1941-1945” расказваецца пра тое, што войскі 20-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Курачкіна распачалі контрудар у раёнах на поўначы і захадзе Оршы ў фланг войскам 3-й танкавай групы вермахта. У контрудары ўдзельнічала каля тысячы танкаў, столькі ж было і ў ворага. Савецкія танкісты нанеслі моцныя ўдары і на 30-40 кіламетраў адкінулі праціўніка ў бок Лепеля. Фашысты вымушаны былі арганізаваць контрнаступленне і мабілізаваць для гэтага сур'ёзныя матарызаваныя сілы, а таксама авіяцыю. Па дадзеных гісторыкаў, у гэтай бітве ўдзельнічала больш за дзе тысячы танкаў з абодвух бакоў. Для параўнання ў больш вядомай бітве пад Прохараўкай, на Курскай дузе,удзельнічала толькі больш за тысячу савецкіх і нямецкіх танкаў.
Ёсць меркаванні, што менавіта ў бітве пад Сянно быў узяты ў палон старэйшы сын Іосіфа Сталіна, Якаў Джугашвілі.
Улады Сенненскага раёна прынялі рашэнне аб увекавечанні памяці савецкіх салдат і пры падтрымцы Міністэрства абароны Беларусі і жыхароў раёна стварылі манумент у цэнтральным скверы райцэнтра. На пастаменце ўсталяваны савецкі танк ІС-3.

Дзіяна Курыла

←Школьники из Швеции в Гомельской гимназии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика