Адметны статус вясковай гімназіі

Источник материала:  
26.05.2011 — Разное
Лужаснянская школа-інтэрнат хутка стане кадэцкім вучылішчам
У Лужаснянскай гімназіі цяпер займаюцца адораныя дзеці з сельскай мясцовасці — усіх куткоў Віцебшчыны. Там назапашаны цікавы вопыт працы, які пераймаюць многія навучальныя ўстановы. Нездарма ў адзінаццаці сельскіх раёнах вобласці ўжо працуюць гімназіі, створаныя на ўзор Лужаснянскай.
Дырэктар школы-інтэрната Уладзімір Шыцько ўпэўнены, што ў кадэцкім вучылішчы больш увагі будзе надавацца патрыятычнаму выхаванню, фізічнай культуры навучэнцаў і пры гэтым захаваецца высокі ўзровень падрыхтоўкі па агульнаадукацыйных дысцыплінах. Дарэчы, належная база дзеля ўсяго гэтага тут ёсць: у школе ўжо працуе адзіная ў вобласці гандбольная зала, добрае футбольнае поле са штучным пакрыццём, басейн, трэнажорная зала. У навучальных класах — сучаснае абсталяванне, шмат камп’ютараў, ёсць і пакоі для самападрыхтоўкі. А кадэцкія класы працуюць у гімназіі з 2008 года. За гэты час 175 яе выпускнікоў звязалі жыццё з ваеннай службай.
Сёння ў Беларусі працуюць тры кадэцкія вучылішчы — у Мінску, Полацку і Слуцку.

Дзіяна Курыла

←Деньги на дороге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика