Ці магчымы байкот хакейнага чэмпіянату ў Мінску? Меркаванні спартоўцаў
Ежы Бузек прапанаваў выключыць Беларусь з міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, уключна з Алімпійскімі гульнямі і Кубкамі свету. З улікам, што кіраўніцтва краіны ўсё больш падкрэслівае свой спартовы ўхіл, а Аляксандар Лукашэнка вось ужо паўтара дзясятка гадоў узначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт, удар па самалюбству можа быць надзвычай адчувальны.
Цяпер Беларусь актыўна рыхтуецца прыняць
Міжнародны грасмайстар, адзін з найлепшых савецкіх і беларускіх шахматыстаў Віктар Купрэйчык з разуменнем ставіцца да неабходнасці ўплываць на цяперашнія ўлады праз ужываньне санкцый — у тым ліку і ў спорце. Але лічыць, што нельга змешваць у адзін кацёл усе спаборніцтвы: «Санкцыі, канечне, патрэбныя, без пытанняў. Але што тычыцца спорту, то, агульнымі словамі, ён усё ж лічыцца
А вось калі ўзяць чэмпіянат свету па хакеі, то прывязку знайсьці можна. Гэта ўжо іншая справа: што хацелі — тое і маем. Нехта не хоча такой развязкі, а нехта ж упарта гэтага дамагаецца, і вы ведаеце хто. То бок,
ад Алімпіяды, лічу, адлучаць нельга. Быў байкот Масквы, быў байкот…"
Адзін з найбольш пазнавальных беларускіх хакеістаў за мяжой — Уладзімір Копаць, аўтар пераможнай шайбы ў матчы са зборнай Швецыі, якая дазволіла камандзе Беларусі заняць
Спадзяюся, што ўсё ж на чале такіх структураў сядзяць і прымаюць рашэньні людзі, якія мысляць цвяроза. А калі так, то да гэтага не дойдзе».
Прызёр Алімпійскіх гульняў, фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі гэтаксама мяркуе, што
спартоўцы могуць пацярпець незаслужана — застаўшыся толькі ў беларускай «абалонцы», атлеты папросту дэградуюць. Па яго словах, прэтэнзіі да ўладаў мусяць прад’яўляцца на палітычным узроўні: «Краем вуха чуў, што нас плануюць абмежаваць ледзьве не ва ўсіх перасоўваннях. Але не думаю, што гэта дасць хоць нейкі эфект. Абмежаванні — не выйсце, зараз наадварот, людзям трэба даваць як мага больш свабоды. Я разумею, калі ў еўрапейскіх структураў ёсць незадавальненне ўладамі, аднак яны самі мусяць вырашаць гэтыя пытанні. Прычым тут звычайныя людзі, спартоўцы, якія ў бальшыні сваёй ніякіх адносінаў да палітыкі не маюць?
А датычна спорту будзе ўдар вельмі сур’ёзны. Таму што спорт развіваецца толькі дзякуючы канкурэнцыі, удзелу ў міжнародных спаборніцтвах».
Шанцаў на тое, што Беларусь пазбавіцца міжнародных кантактаў у спорце, няшмат.
Прадстаўнікі практычна ўсіх адыёзных рэжымаў — ад Паўночнай Карэі да Кубы — нягледзячы на эканамічныя і палітычныя санкцыі ў адносінах да дыктатараў і іх атачэння, не пазбаўленыя магчымасці выступаць на важнейшых ўсясветных спаборніцтвах.Радыё «Свабода»