У Арменіі знойдзеная найстарэйшая ў свеце вінакурня
12.01.2011 15:46
—
Разное
Навукоўцы знайшлі ў Арменіі найстаражытнейшую вінакурню, узрост якой складае каля 6 тыс. гадоў. Раскопкі праходзілі ў пахавальных пячорах каля вёскі Арэніі ў вобласці Ваяц Дзор на мяжы з Іранам.
У пячорах археолагі знайшлі аскепкі чана на 50–55 літраў для расцірання вінаграду. На месцы раскопак таксама знойдзеныя вінаградныя костачкі, лісце і жамерыны з ягад. Правёўшы аналіз чарапкоў, даследчыкі з Арменіі, ЗША і Ірландыі выявілі рэшткі пігменту мальдывін, які надае вінаграду і віну
Да гэтага самы старажытны вінаробны прэс знайшлі на Крыце — яго ўзрост складае 5 тыс. гадоў. А самыя старыя рэшткі віна ўзростам 7,4 тыс. гадоў знойдзеныя на чарапках гаршчкоў ў іранскіх гарах Заргас.
Падзяліцца навіной:
online.wsj.com
online.wsj.com