Рубінаў аб прычынах заходняй рэакцыі
Паводле яго,
Анатоль Рубінаў падкрэсьліў, што «ніякага дачыненьня да саміх выбараў прэтэнзіі прадстаўнікоў Захаду не маюць. Выбары прайшлі на досыць высокім узроўні: асабліва калі ўлічыць, што ў іншых былых савецкіх рэспубліках выбары праходзілі ня толькі з парушэньнямі, а нават з чалавечымі ахвярамі. Але іх усё роўна прызнавалі».
Старшыня савету рэспублікі мяркуе, што сапраўдныя прычыны вылучэньня прэтэнзій зьвязаныя з тым, што Беларусь — буфэрная дзяржава, якой даводзіцца зьмякчаць удары з абодвух бакоў. На гэты раз Эўразьвязу відавочна не спадабалася паляпшэньне
Старшыня савету рэспублікі падкрэсьліў, што Беларусь зацікаўленая ва ўзаемадзеяньні з Эўропай і ЗША. Што тычыцца Расеі — гэта, паводле яго, не проста партнэр, а дзяржава, блізкая па культуры і мове. «Гэта краіна, з якой мы жылі стагоддзямі і будзем жыць», — дадаў А. Рубінаў.
Радыё Свабода