Маргоша супраць Зімоўскага
![]() |
У верасні на мінскіх вуліцах з’явіліся бігборды, якія рэкламуюць серыял «Маргоша». Асновай сюжэту гэтай
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія вырашыла абыграць гэтае супадзенне. У выніку на рэкламных шчытах з’явіўся слоган: «Зімоўскі супраць Маргошы. Адзін з іх павінен сысці». У кастрычніку тагачасны шэф НДТРК вельмі весяліўся з гэтай нагоды.
Але ў канцы снежня надышла чарга смяяцца для тых, хто Зімоўскага не любіць. Пад ялінкай кіраўнік тэлерадыёкампаніі знайшоў указ аб сваёй адстаўцы.
Дарэчы, незадоўга да звальнення Зімоўскі агучыў асноўны прынцып працы ідэалагічнай вертыкалі: «Дупу падняў — месца страціў». І як жа такі знаўца законаў светабудовы не здолеў захаваць уласны пост?
Сяргей Балай, Салідарнасць