Мікалай Аўтуховіч: Лепшае наперадзе
10.01.2011 14:53
—
Разное
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч з Івацэвіцкай калоніі даслаў ліст у рэдакцыю «Нашай Нівы».
«Віншую ўсіх журналістаў газеты «Наша Ніва» з святамі — Новым годам і Божым нараджэннем!
Жадаю ўсім моцнага здароўя, добрага настрою, веры і стойкасці, мужнасці ў выпрабаваннях. Лепшае наперадзе!Вялікі дзякуй за падтрымку».
На канверце адзнака, што ліст быў адпраўлены 6 студзеня.
Мікалай Аўтуховіч адбывае пяцігадовае зняволенне ў Івацэвічах. Яго судзілі за падрыхтоўку тэрарыстычнага акту, але абвінавачванні былі знятыя. Урэшце Аўтуховіч атрымаў тэрмін за захоўванне пяці патронаў.
Да зняволення Мікалай Аўтуховіч быў лідарам незалежнага грамадства ў Ваўкавыску. Працаваў прадпрымальнікам, збіраў кампрамат на мясцовых чыноўнікаў.
Праваабаронцы прызнаць Аўтуховіча вязнем сумлення.
«Наша Ніва» звярталася да Аўтуховіча з лістом з просьбай выказаць сваю пазіцыю перад выбарамі. Імаверна, той наў ліст так да Аўтуховіча і не даставілі.
Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец
Зміцер Панкавец