На праваслаўнае Раство ў Мінску змяняецца рух транспарту
05.01.2011 14:10
—
Разное
У святочныя дні змяняецца рэжым працы гарадскога пасажырскага транспарту ў Мінску, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».
На гарадскіх аўтобусных маршрутах праца 7, 9 студзеня будзе арганізавана па графіку нядзелі, 8 студзеня — па графіку суботы;
на тралейбусных і трамвайных маршрутах: 9 студзеня — па графіку нядзелі, 7, 8 студзеня — па графіку суботы.
Праца прыгарадных аўтобусных маршрутаў арганізуецца:
6 студзеня — па графіку пятніцы; 7, 8 студзеня — па графіку суботы; 9 студзеня — па графіку нядзелі.
Падзяліцца навіной:
Марына Носава, БелаПАН
Марына Носава, БелаПАН