Нацбанк выпусціў манеты «Маё каханне»

Источник материала:  
03.01.2011 11:36 — Разное
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 4 студзеня 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету «Маё каханне» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, дыяметрам 38,61 мм.

Манета мае форму круга. З пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс: уверсе ў цэнтры — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; уверсе па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манеты — стылiзаваная выява «Дрэва кахання» з кронай з сэрцаў, вакол якога на чатырох мовах (рускай, беларускай, англiйскай i польскай) надпiсы: МОЯ ЛЮБОВЬ, МАЁ КАХАННЕ, MY LOVE, MOYA MIŁOŚĆ; унiзе — намiнал 20 РУБЛЁЎ, злева ад яго — проба сплаву, справа — год чаканкi i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

Рэверс: у цэнтры — выява пары закаханых катоў у абрамленнi арнаментальных матываў тэматыкi манеты, уверсе — устаўка са штучнага цыркону ў форме сэрца.

Манета адчаканена на АТ «Манетны двор Польшчы» якасцю «пруф», тыражом да 15 000 штук.

Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Падзяліцца навіной: 
nbrb.by

←Юридическую экспертизу упростили

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика