Пецярбургскі журналіст Аляксандр Астаф’еў: Я збаяўся
Аляксандр Астаф’еў — фотакарэспандэнт з
«Свабодныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
Ад усяго сэрца прашу вас прыняць маё пакаянне.
Я не схлусіў ў доме ісціны, але ў адзін цяжкі для мяне момант — які апынуўся мне не пад сілу — я зрабіў грэх.
Я збаяўся і змушаны быў сказаць тое, што я сказаў пад відэазапіс работнікам МУС, а баязлівасць — адзін з найцяжэйшых грахоў.
Мяне неаднаразова дапытвалі розныя людзі ў цывільным, і ў нейкі момант мне далі зразумець, што МУС чытае ўсе мае
На шчасце акумулятар сеў, што азначала толькі некаторую адтэрміноўку ў часе. І я зразумеў, што не вытрымаю сур’ёзных допытаў — я б заманіўся і яны ў выніку выцягнулі з мяне ўсё аб трэціх асобах у Беларусі, з кім я меў кантакты. Гэта магло прывесці да пагаршэння становішча ўжо арыштаваных, а таксама да арыштаў тых, хто застаўся на волі. І я збаяўся — збаяўся, што не змагу ім процістаяць — больш за тое, я выразна гэта ўсведамляю, — я не змог бы схаваць ад іх нічога калі б яны гэтага пажадалі. Яны выявіліся мацнейшымі за мяне.
Таму, пасля чарговай „гутаркі“, калі мне прапанавалі заявіць пад відэазапіс пра — раней ужо мною абвешчаную — галадоўку і даць адначасна каментар пра падзеі 19 снежня гэтага года ў Мінску, сведкам якіх я з’яўляюся, я пагадзіўся.
Я пагадзіўся, разумеючы, што мне прыйдзецца хлусіць аб падзеях, інакш яны выцягнуць з мяне праўду аб людзях.
Я сказаў прыкладна наступнае:
— АМАП дзейнічаў прафесійна
— У цэлым аперацыя на плошчы была арганізаваная гуманна.
Кажучы, што АМАП дзейнічаў прафесійна, я меў на ўвазе, што іх прафесія — Ланцужныя Сабакі, і ў гэтым сэнсе яны дзейнічалі на залімітавым узроўні прафесіяналізму.
Ацэньваючы ў цэлым аперацыю на плошчы, як гуманную, я меў на ўвазе, што ў дадзенай сітуацыі МУС магло адкрыць агонь па прысутных і лёгка апраўдацца, ахарактарызаваўшы тое, што адбылося, як спробу дзяржаўнага перавароту, але абмежавалася масавымі арыштамі.
Таксама я ганебна скругліў усё астатняе, што бачыў. Я сказаў, што некаторыя супрацоўнікі АМАПу дзейнічалі вельмі жорстка. А павінен я быў сказаць, што асобныя прадстаўнікі МУС паводзілі сябе
Верагодна, я нагаварыў там нечага яшчэ, што не запомніў у той момант памутнення маёй свядомасці.
Я ведаў што МУС РБ мае намер паказаць гэты відэазапіс па цэнтральным тэлебачанні Беларусі. І я разумею, што я гэтым нарабіў. І не маю права апраўдвацца. Адзінае што мне застаецца — пакаянне».
Аляксандр Астафев
«Беларускі партызан»