Рэстаўрацыйныя работы ў Мірскім замку набліжаюцца да завяршэння
паведаміў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея, філіялам якога з"яўляецца Мірскі замак, Уладзімір Пракапцоў.
Ён выказаў упэўненасць у тым, што завяршэнне абнавіцельных работ выкліча прыток як беларускіх, так і замежных турыстаў, а гэта спрыяльна паўплывае на эканоміку краіны. "Адкрыццё экспазіцыі дасць магчымасць рэгіёнам значна развіць турыстычную інфраструктуру - ствараць прыватныя сядзібы, кафэ, рэстараны, атэлі. Таму ўвод у эксплуатацыю Мірскага замка - гэта таксама пытанне нашай эканомікі", - падкрэсліў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея.
Цагліна з датай пачатку рэстаўрацыі закладзена ў паўночную сцяну Мірскага замка ў 1983 годзе. Разам з рэстаўрацыяй праводзіліся работы ў царкве-пахавальні князёў Святаполк-Мірскіх (абнаўленне герба-картуша і мазаікі на фасадзе, размалёўкі сцен, пліткі падлог, керамічнага ўбрання печаў). У пахавальню было праведзена цяпло. Частка замка, практычна гатовага ўжо да прыёму гасцей, аддадзена пад гасцінічныя нумары. Яшчэ адна асаблівасць адрэстаўрыраванага помніка гісторыка-культурнай спадчыны - сучасны ліфт, які выключае неабходнасць карыстацца шматлікімі вітымі лесвіцамі.
Замкавы комплекс у г.п. Мір займае 26 га. У яго структуру акрамя Мірскага замка і пахавальні ўваходзяць італьянскі рэнесансны сад, англійскі парк і сажалка. Гэта ўнікальны помнік архітэктуры, у канструкцыі і дэкаратыўным убранні якога прасочваюцца элементы еўрапейскіх стыляў: готыкі, рэнесансу і барока. Мірскі замак уключаны ў 2000 годзе ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
БЕЛТА