Імправізацыя на палітычную тэму
Вось шанцуе ж беларускім эстрадным артыстам. Ды і лакальным рокерам не кепска — бо для таго, каб атрымаць безлімітны эфір або кавалачак гранта на «добрую справу», досыць парадаваць соцыум музыкаванай крычалкай кшталту «Саня, останется с намі» або «Дзе Віця, Саня?» Ну, найгорай, можна запасціся шаблоннай песенькай пра моцную і незалежную Беларусь — тады можна атрымаць па маленькаму бонусе ад усіх, нават тэкст мяняць не трэба, а толькі пагуляцца з часам — сучаснасцю і будучыняй. Карацей, прыгажосць, раздолле і шакаладныя цукеркі (права ж, бо не будзе ж раздаваць пендалі талерантны сярэднестатыстычны беларус).
А нам што рабіць? Нам, інструменталістам? Пераважна джазменам?
Мала таго, што нас як бы і няма зусім, дык яшчэ і адвечнае пытанне — чым парадаваць грамадскасць, каб пасля парадавацца самому? Напісаць, ці што, мутнаваты «
Вось мы і не лезем не ў сваю справу, а на ўсе пытанні, патупіўшы вочы, адказваем, што творцу, маўляў, такімі прыземленымі рэчамі цікавіцца не належыць, а мне асабіста дык і пагатоў, бо музычныя міры і вобразы ў маёй галаве выключаюць любую прагматычнасць і пошласць. Адказваем — і наперад на гастролі ў Украіну, Польшчу, Прыбалтыку, Расію… Бо там можна граць сваю музыку, ды за гэта яшчэ і грошай дадуць (ўяўляеце?!)
Але ў адсутнасць эфіраў, канцэртаў, працы і годнай аплаты мы неяк забыліся пра галоўнае: джаз — гэта свабода, пастаянны прагрэс. Мы забыліся, што ў
Затое ў нас на ўсе палітычныя тэмы падрыхтавана выдатнае апраўданьне — джазмен заўсёды можа згадаць, што ён асабіста як раз такі вольны, вольны без аглядкі на соцыум, «бо гэта стан душы!». Але ж як прапаведаваў Саламон Берк: «Мы не можам быць свабоднымі, пакуль хоць адзін з нас у ланцугах». А гэта значыць, што свабода — для ўсіх. Для нас, для вас, для простага сельскай камбайнёра, нават для таго суседа, што жыве зверху і з’яўляецца ганаровым сябрам «клуба аматараў перфаратару па вечарах і выходных».
Так што каюся — грэшны, пішу гэты артыкул, апанаваны шкурным інтарэсам. Вельмі хочацца працаваць у сваёй краіне, прадстаўляць яе за мяжой і не тлумачыць асабліва ўражаным замежнікам, што мы знаходзімся «somewhere in Russia». Хочацца тварыць, абапіраючыся на свае духоўныя патрэбы, на патрэбы навакольных людзей, а не аднаго чалавека-
Промышленность процветает,
Товары под знаком качества.
Права человека на уровне
Моря и чуточку справа.
Зарплаты высокие,
Низкие цены.
Мы будем петь и плясать
На ежедневных дажынках.
И я хочу жить в такой стране!
***
Павел Аракелян. З 2006 года прэса называе яго найлепшым джазмэнам і саксафаністам Беларусі. Працуе ў напрамку сучаснага джазу пад уплывам авангарду і мультыстылістыкі. З 17 гадоў выступае на фестывалях міжнароднага ўзроўню. Сярод найбольш гучных праектаў з яго ўдзелам — ф’
naviny.by