Мінгандаль: Пры вяртанні тавараў у магазін пакупніку не абавязкова прад’яўляць пашпарт
Пра гэта паведаміла на
«Часта спажыўцы сутыкаліся з сітуацыяй, калі гандаль не прымаў ад пакупніка тавар, які ён хацеў вярнуць, калі ў яго не было з сабой пашпарта. Інструкцыяй МПЗ забаранялася вяртанне грошай з касы гандлёвага прадпрыемства без наяўнасці пашпарта, — растлумачыла намеснік міністра. — Цяпер мы далі адпаведнае растлумачэнне:
грошы за тавар, які вяртаецца, могуць быць узятыя як з касы ў магазіне, так і з касы самага гандлёвага прадпрыемства незалежна ад наяўнасці пашпарта».Акрамя таго, адзначыла Наркевіч, у спажыўца пры вяртанні тавару часта няма чэка, і магазіны тавар не прымалі, таксама спасылаючыся на інструкцыю МПЗ. «Цяпер, калі ёсць упакоўка магазіна і магазін прызнае, што гэты тавар прададзены менавіта тут, чэк не патрэбен», — сказала яна.
Акрамя гэтага, нельга будзе пры вяртанні тавару забіраць чэк у спажыўца, калі там стаяць сумы і за іншыя тавары.Неабходна проста выкрасліць гэту пазіцыю з чэка і распісацца. Таксама ўдакладнена, што чэк і копія чэка з’яўляюцца раўнацэннымі дакументамі.
Марына Носава, БелаПАН