У Беларусі будуць працаваць 715 ёлачных кірмашоў

Источник материала:  
10.12.2010 11:40 — Разное

Рэалізацыю жывых ёлак будуць ажыццяўляць арганізацыі гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі і непасрэдна лясгасы. Плануецца прадаць больш за 200 тысяч ёлак. Рознічныя цэны ў залежнасці ад вышыні складуць прыкладна ад 10 да 34 тыс. рублёў. Натуральныя блакітныя ёлкі ў кадушках будуць каштаваць ад 50 да 400 тыс. рублёў.

У Гродзенскай вобласці ёлачныя кірмашы пачнуць працаваць 17 снежня, у Віцебскай — 18 снежня, Брэсцкай, Магілёўскай і Мінскай — 20 снежня, у Гомельскай вобласці і Мінску — 23 снежня.

У гандлёвых аб’ектах арганізаваны пашыраны продаж ёлачных цацак, карнавальных касцюмаў, штучных ёлак, сувеніраў навагодняй тэматыкі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Мінгандаль: Пры вяртанні тавараў у магазін пакупніку не абавязкова прад’яўляць пашпарт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика