Зянон Пазьняк: «Някляеў адэкватна зразумеў схему псеўдавыбараў»
Камэнтуючы прапанову Уладзімера Някляева да альтэрнатыўных кандыдатаў зьняцца з выбараў, лідэр
— Яшчэ ў самым пачатку выбарчай кампаніі я казаў, што фармальна, аб’ектыўна і незалежна ад палітычнай рыторыкі
толькі Някляеў зьяўляецца рэальным альтэрнатыўным кандыдатам супраць рэжыму Лукашэнкі, бо толькі Някляеў рэальна сабраў патрэбную колькасьць подпісаў грамадзянаў, каб быць зарэгістраваным кандыдатам у прэзыдэнты.Астатнія восем кандыдатаў 100 тысячаў подпісаў не сабралі і былі фактычна прызначаныя рэжымам, уключаныя ў яго выбарчую гульню. Таму менавіта ад Някляева можна было спадзявацца самастойнай пазыцыі і рэальнай ацэнкі палітычнай сытуацыі.
І тут здарыўся якраз той выпадак, калі тэорыя пацьвердзілася практыкай. Ён адзіны, які адэкватна зразумеў палітычную схему псэўдавыбараў, і прапанаваў свабоднае рашэньне,
прычым — адзіна правільнае рашэньне выхаду з тупіка, якое магло б перакуліць усю сыстэму фальшывых выбараў.Менавіта — паставіць умовай выкананьне закону, і пры адмове яго выкананьня зьняцца ўсім кандыдатам. А ўмова такая: Лукашэнка ня мае законнага права чацьвёрты раз балятавацца на выбарах. Істотна, што Някляеў імкнецца пераканаць астатніх
Гэта важна, бо сытуацыя імкліва горшыць.
Апошнія дамоўленасьці Лукашэнкі ў Маскве паказваюць, што за прызнаньне выбараў і захаваньне ўлады ён гатовы на чарговы гандаль нацыянальнымі інтарэсамі.І ўжо здае іх на нашых вачах. Удзел
Але складанасьць у тым, што каб асягнуць вынік, зьняцца з выбараў трэба ўсім. Ці здольныя яны гэта зрабіць? — пытаньне амаль рытарычнае. Тым ня менш, яно ўжо пастаўлена. І гэта той канкрэтны выпадак, калі лёс Бацькаўшчыны залежыць ня толькі ад Лукашэнкі.
Радыё Свабода