Адукацыя пад акупацыяй. 1915-1918

Источник материала:  
07.12.2010 11:00 — Разное
Гісторык Уладзімір Ляхоўскі выдаў манаграфію, прысвечаную гэтаму пытанню.

Адукацыя пад акупацыяй. 1915-1918

Школьніцтва ў Беларусі за гэты непрацяглы час перажыло чатыры ўладныя рэжымы: расійскую манархію, нямецкую акупацыю, расійскі Часовы ўрад, савецкую ўладу. І кожны прыносіў нешта сваё. «Пры гэтым найбольш недаследаваным застаецца пытанне аб становішчы школьнай асветы на беларускіх землях, якія аказаліся ў 1915-1918 гг. пад акупацыяй кайзераўскай Нямеччыны», — сцвярджае аўтар.

Уладзімір Ляхоўскі — кандыдат гістарычных навук. У сферу яго навуковых інтарэсаў уваходзіць гісторыя культуры і асветніцтва Беларусі другой паловы ХІХ — першай паловы ХХ ст.; гісторыя Першай сусветнай вайны; гісторыя беларускага нацыянальнага руху і беларускай эміграцыі першай паловы ХХ ст. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах».

Але вядома, што менавіта «кайзераўскі час» прынёс беларусізацыю ў школы. «Мовай выкладання павінна быць родная (матчына) мова…

Расійская мова як мова навучання ва ўсіх школах забараняецца,

але можа факультатыўна выкладацца ў сярэдніх і вышэйшых шолах. Навучанне рэлігіі павінна адбывацца толькі ў роднай мове, а ў яўрэяў на мове іх рэлігіі». Загадвалася ў Пастанове галоўнага камандзіра нямецкага Усходняга фронту «Асноўныя напрамкі па адраджэнню школьнай справы ў Обер Ост» 22 снежня 1915 года.

У склад Обер Ост увайшла тэрыторыя Ковенскай і Гарадзенскай губерняў, Віленскі, Ашмянскі, Лідскі, Свянцянскі, Трокскі паветы, часткі Вілейскага і Дзісенскага паветаў, заходнія воласці Дзвінскага павета, часткі Наваградскага і Пінскага паветаў.

Уладзімр Ляхоўскі ў манаграфіі разгледзеў не толькі беларускую адукацыя пры кожнай уладзе, але звярнуўся і да праблемы развіцця ў гады вайны нацыянальнага школьніцтва палякаў, яўрэяў, літоўцаў, татараў. Піша ён і аб няўдалай спробе ў 1918 годзе стварыць краёвы ўніверсітэт у Беларусі.

У кнізе выкарыстана больш за сотню ілюстрацый, частка з каторых публікуецца ўпершыню. У дадатку друкуюцца дакументы і статыстычныя дадзеныя па тэме.

Замовіць кніжку можна тут.

Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915-1918) / Уладзімір Ляхоўскі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 340 с.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Еўра-2012. Як стаць валанцёрам УЕФА

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика