Паштальёны разнясуць віншаванні ад Дзеда Мароза
02.12.2010 11:32
—
Разное
Аформіць замову для беларускага адрасата можна будзе па 28 снежня ўключна, а яе кошт складзе 23 тысячы рублёў.
Непасрэдна напярэдадні Новага года паштальён даставіць і ўручыць дзіцяці паштовы падарунак ад Дзеда Мароза. Разам з тым у беларусаў ёсць магчымасць павіншаваць такім арыгінальным чынам сваіх сваякоў і сяброў у далёкім і блізкім замежжы. Праўда, у гэтым разе з афармленнем замовы трэба паспяшацца —
зрабіць заяўку трэба не пазней за 15 снежня.Гэта звязана з хуткасцю дастаўкі міжнароднай карэспандэнцыі, асабліва ў перадсвяточныя дні.
Для адрасатаў у Расіі і Літве паштовы падарунак ад беларускага Дзеда Мароза будзе каштаваць 36 580 рублёў, а для адрасатаў у іншых краінах — 38 710 рублёў.
Падзяліцца навіной:
Надзея Нікалаева, Звязда
Надзея Нікалаева, Звязда