Вялікабрытанія ўводзіць моўны тэст для сямейных віз

Источник материала:  
30.11.2010 10:33 — Разное
Вялікабрытанія ўводзіць з сённяшняга дня абавязковыя тэсты на веданне англійскай мовы для грамадзян дзяржаў, што не ўваходзяць у Еўрасаюз, якія падаюць заяву на атрыманне сямейнай візы.

Брытанскае МУС зрабіла гэта, каб кантраляваць якасць іміграцыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Усе, хто мае намер прыбыць у Вялікабрытанію як муж або жонка, павінны будуць прадэманстраваць веданне і разуменне англійскай мовы, уменне чытаць або пісаць на мове не абавязковае.

Новаўвядзенне закране і тых, хто будзе падаваць дакументы на прадаўжэнне брытанскай візы.

Для праверкі ведаў эмігрантаў распрацаваны спіс тэстаў, вынікі якіх будуць прымацца пры падачы заявы на візу. Сярод іх — адзін з самых папулярных тэстаў TOEFL (Тest of English as a Foreign). Мінімальны ўзровень ведання англійскай мовы павінен садзейнічаць сацыяльнай інтэграцыі прыезджых, многія з якіх цяпер не могуць гутарыць з настаўнікамі сваіх дзяцей у школе або з лечачым урачом.

Вынікі тэста не будуць патрабавацца ад выхадцаў з краін, дзе англійская мова пераважае. У спіс увайшлі Канада, Новая Зеландыя, Аўстралія, ЗША, а таксама Ямайка, Трынідад і Табага, Беліз. Не павінны здаваць тэст і тыя, хто прайшоў прафесійную падрыхтоўку па якой-небудзь спецыяльнасці на англійскай мове, завераную брытанскім агенцтвам НARIC, якое працуе ў сферы адукацыі. Акрамя таго, вызваляюцца ад праверкі на веданне мовы людзі старэйшыя за 65 гадоў і тыя, каму прайсці тэст не дазваляе фізічнае або псіхічнае здароўе.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Капітан АМАПа: «Прагаласую за Саннікава ці Раманчука»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика