Анатоль Сідарэвіч: Статкевіч выступіў добра. Толькі канцоўка была змазаная

Источник материала:  
23.11.2010 19:56 — Разное
Гэта быў добры выступ, хоць канцоўка трохі запала. Спадабаліся словы аб тым, што народ не загіне.

Тут дарэчна было б згадаць выказванне Лукашэнкі аб тым, што беларускі народ будзе жыць дрэнна, але нядоўга.

Народ вядома не загіне, але пытанне, як ён будзе жыць.

Спадабалася, што прагучала параўнанне Статутаў шастнаццатага стагоддзя і Канстытуцыі дваццаць першага. Таксама вельмі спадабалася параўнанне Беларускіх выбараў з выбарамі ў адной афрыканскай краіне, падчас каторых кіраўнік камісіі паказвае кожны асобны бюлетэнь усім членам камісіі і назіральнікам.

Мікалай Статкевіч падчас свайго выступу добра расставіў акцэнты — не галасаваць датэрмінова, абавязкова удзельнічаць у выбарах, удзельнічаць у назіранні, удзел у масавых акцыях пратэсту.

Магчыма, варта было выкарыстаць увесь час. Таксама няўпэўнена прагучалі словы аб сітуацыі ў галіне адукацыі.

Аднак паўтаруся, што ў цэлым выступ быў вельмі ўдалы.


Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

←Гігін: Расія раз за разам не можа разабрацца, хто для яе сябар, а хто вораг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика