Уладзімір Падгол: Такога выступу у свеце яшчэ не было і не будзе больш
23.11.2010 20:06
—
Разное
Мне гэта нават цяжка выступам назваць. Нават цяжка словы знайсці, каб пракаментаваць тое, што пабачыў на тэлеэкране.
Гэта не быў выступ кандыдата ў прэзідэнты. Змрочны, вачэй не бачна, чытаў усё з паперкі. Гэта можна назваць выступам кіраўніка прадпрыемства, фірмы, які мае пэўную мэту. І гэтая мэта – правесці справядлівыя выбары.
Я не заўважыў ніякіх амбіцый, ніякага жадання падвысіць свой рэйтынг. Я не пабачыў таго, што Дзмітрый Ус хоча стаць прэзідэнтам.
Такога выступу кандыдата ў прэзідэнты у свеце яшчэ не было і не будзе.
Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі
Алесь Пілецкі