Гігін: Расія раз за разам не можа разабрацца, хто для яе сябар, а хто вораг
Няпростыя
Дакладней, самі гэтыя адносіны ўкладваюцца ў нейкую гістарычную заканамернасць, ледзь не радзімую пляму расійскай замежнай палітыкі. Пры ўважлівым разглядзе выяўляецца, што Расія (у розных гістарычных формах свайго дзяржаўнага існавання) з’яўляецца ледзь не сусветным рэкардсменам па ўменні адрынаць, адкідаць ад сябе найбліжэйшых і самых адданых саюзнікаў.
Адзін з самых яркіх прыкладаў — так званы «балгарскі крызіс» канца XIX стагоддзя. У выніку пераможнай
Але Расія, як гэта звычайна і бывала, была не ў стане прапанаваць
Канфлікт спарадзіў серыю буйных пралікаў і памылак, выкліканых галоўным чынам простым і банальным раздражненнем.
У адказ на далучэнне ў верасні 1885 г. да Балгарскага княства паўднёвай часткі краіны, што заставалася дагэтуль пад уладай Порты, Расія адклікала з Балгарыі ўсіх сваіх афіцэраў.
Многія тады лічылі (а некаторыя так лічаць і дагэтуль), што прычына канфлікту — у постаці балгарскага князя Аляксандра Батэнберга, нямецкага арыстакрата з паходжання. Але ён даводзіўся родным пляменнікам расійскай імператрыцы — жонцы Аляксандра II, асабіста ўдзельнічаў у
Па ўсёй краіне пачалі ўзнікаць арганізацыі «Балгарыя за сябе». У адказ на незалежніцкую палітыку царскі ўрад у лістападзе 1886 г. разарваў дыпламатычныя адносіны з Балгарыяй. Тады адна з балгарскіх газет апублікавала словы, якія сталі пасля знакамітымі: «Мы застанемся навекі ўдзячнымі мужнаму расійскаму салдату, што вызваліў нас ад турэцкага прыгнёту. Але мы ўмеем адрозніць вялікі расійскі народ і палітыку расійскага ўрада».
Новы расійскі цар Мікалай II у 1896 г. аднавіў дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі. Аднак раскол выявіўся занадта вялікім. Стварылася цікавая сітуацыя. Расія і Балгарыя рабіліся ўсё больш варожымі адна да адной, а ў Сафіі вуліцы
Сербы, якія былі самым шматлікім народам Югаславіі, ніколі і падумаць не маглі, што апынуцца па розныя бакі барыкадаў з расійцамі. І ў сербаў, і ў чарнагорцаў ёсць такія прымаўкі «На небе Бог, а на зямлі — Расія», «Нас ніхто не пераможа, бо нас з расійцамі дзвесце мільёнаў!». Калі сербскае грамадства ў сакавіку 1941 г. даведалася, што пранямецкі курс тагачаснага югаслаўскага ўрада завёў краіну ў лагер ворагаў Расіі, няхай і савецкай, у Бялградзе тут жа адбыўся ваенны пераварот. Новы ўрад генерала Душана Сімавіча заключыў з СССР дамову «Аб сяброўстве і ненападзе». Гітлер раз’юшыўся і загадаў напасці на Югаславію.
Падчас Другой сусветнай вайны югаслаўскія народы, перш за ўсё сербы і чарнагорцы, дэманстравалі выключную мужнасць, змагаючыся з захопнікамі. Нядзіўна таму, што лідар югаслаўскіх партызан Іосіп Броз Ціта стаў і лідарам нацыі. Ён выдатна ўсведамляў тую народную падтрымку, на якую абапіраецца. Гэта відавочна не задавальняла Сталіна, які хацеў у краінах Усходняй Еўропы мець справу з «прызначэнцамі» накшталт Дзімітрава, Гамулкі ці Берута, Ракошы або Готвальда.
Масква не падтрымала Бялград у яго барацьбе за ўтрыманне важнага марскога порта Трыест. Сталін стрымліваў апетыты Ціта, які збіраўся стварыць Балканскі саюз, фактычна далучыўшы да Югаславіі Балгарыю і Албанію. Але гэтыя рознагалоссі можна было ўрэгуляваць у разумным дыялогу. Аднак Іосіф Вісарыёнавіч у сусветным камуністычным руху прывык да маналогу, і выключэнняў ні для кога не рабіў.
29 чэрвеня 1948 свет убачыла сумнавядомая рэзалюцыя Камінфармбюро (пераемніка Камінтэрна) «Аб становішчы ў камуністычнай партыі Югаславіі». У ёй кіраўніцтва балканскай краіны падвяргалася жорсткай крытыцы. Для Югаславіі гэта быў сапраўдны шок. Ціта, па ўспамінах яго асяроддзя, перажываў самы цяжкі перыяд у сваім жыцці. Некаторыя з югаслаўскіх камуністаў лічылі, што так Сталін правярае іх на лаяльнасць. Па вуліцах югаслаўскіх гарадоў ішлі шматлюдныя дэманстрацыі з партрэтамі і Сталіна, і Ціта, лозунгамі аб непарушнасці
Менавіта ў ёй, цэнтральным органе ЦК ВКП (Б), 8 верасня 1948 выйшаў артыкул «Куды вядзе нацыяналізм групы Ціта ў Югаславіі», у якой былі жахлівыя абвінавачанні ў адрас людзей, што рызыкавалі жыццём у барацьбе c нацызмам, неаднаразова даказвалі адданасць сяброўству з савецкім народам. Ціта і яго прыхільнікі абвяшчаліся «памагатымі сусветнага імперыялізму», «хеўрай палітычных забойцаў». З кожным днём эпітэты рабіліся ўсё больш жорсткімі і вострымі.
На першы погляд, разлік Сталіна быў правільны. Ціта не заставалася месца для манеўру. Югаславія цалкам залежала ад СССР ў эканамічным плане, у краіне знаходзіліся савецкія спецыялісты (якія, натуральна, тут жа былі адкліканыя), югаслаўскія афіцэры навучаліся ў савецкіх акадэміях і вучэльнях. На Захадзе Ціта называлі дыктатарам, параўноўвалі яго з Гітлерам і Мусаліні. Унутры краіны становішча ледзь стабілізавалася пасля вайны, яшчэ дзейнічалі дробныя групы ўзброенай апазіцыі — чэтнікав і ўсташоў. Аднак «мудры правадыр і настаўнік» памыліўся. І гэта, мабыць, быў адзін з яго самых галоўных замежнапалітычных пралікаў. Сталін недаацаніў здольнасць Ціта з’яднаць вакол сябе народы Югаславіі.
Спроба наменклатурнага прасавецкага перавароту ў Кампартыі Югаславіі была жорстка перарваная. На міжнароднай арэне аж да канца 1949 г. Югаславія працягвала падтрымліваць усе замежнапалітычныя ініцыятывы СССР. Аднак не заўважаць рознагалоссяў далей было немагчыма. 10 жніўня 1949 выйшла нота савецкага ўрада, у якой былі такія словы: «Хай ведаюць народы Югаславіі, што савецкі ўрад разглядае цяперашні ўрад Югаславіі не як сябра і саюзніка, а як ворага і суперніка Савецкага Саюза». З канца 1949 г. дыпламатычныя адносіны, па ініцыятыве СССР, хоць і не былі разарваныя, аднак
У гэтых умовах Югаславія звярнулася па дапамогу да сусветнай супольнасці і атрымала падтрымку Захаду. На IV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у верасні — снежні 1949 г. югаслаўская дэлегацыя абвінаваціла СССР і яго саюзнікаў ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы Югаславіі. Нягледзячы на супрацьдзеянне СССР, Югаславія 20 кастрычніка 1949 была абраная нясталым чальцом Рады бяспекі ААН. З тых часоў, па словах амерыканскага палітолага Дж. Кэмпбела, «Югаславія пачала граць такую ролю, якая, прынамсі з пункту гледжання Захаду, ацэньвалася як усё больш канструктыўная».
Ціта на Захадзе больш ніхто не называў дыктатарам. Паступова ён ператварыўся ў папулярную фігуру, нават свецкага льва, сябра галівудскіх кіназорак. Выступаючы ў 1952 г. на VI з’ездзе Кампартыі Югаславіі (якая зрабілася з гэтага часу Саюзам камуністаў Югаславіі), ён сказаў, што дапамога Захаду з’яўляецца сродкам абароны незалежнасці ад Савецкага Саюза.
Падтрымка Захаду далася Югаславіі няпроста. Давялося пайсці на шматлікія саступкі, перш за ўсё эканамічныя, прызнаць пазыкі, расплаціцца за нацыяналізаваную ўласнасць. Але краіна выжыла і захавала сваю незалежнасць.Пасля смерці Сталіна новы савецкі лідар Мікіта Хрушчоў урэгуляваў адносіны з братэрскай краінай. Тады ў народзе хадзіла такая прыпеўка:
Дорогой товарищ Тито,
Ты ни в чем не виноват,
Объяснил нам все Никита —
Ты теперь нам друг и брат!
Югаславія нават падтрымала СССР падчас падаўлення Венгерскага паўстання 1956 г. Аднак поўнай нармалізацыі адносін так і не адбылося. Ціта не забыўся крыўды і не пажадаў вяртацца ва «ўсходні блок». Югаславія пайшла па ўласным шляху «пабудовы сацыялізму», адмовіўшыся далучацца да Варшаўскай дамовы. Ды і ў СССР стаўленне да Югаславіі засталося «
Прыведзеныя два прыклады датычаць стасункаў Расіі (імператарскай ці савецкай) з двума славянскімі народамі, блізкімі па мове, культуры і веры. Але ўнікальны досвед своеасаблівых стасункаў Расіі са сваімі саюзнікамі можна папоўніць і іншымі не менш яркімі эпізодамі. Гэта і Украіна пасля Багдана Хмяльніцкага ў XVII стагоддзі, і Аўстрыя ў стагоддзі XIX. Савецкі Саюз умудрыўся двойчы пасварыцца з Кітаем: у 1927 г. за Чан Кайшы, і ў
Дзіўная справа, гэтая вялікая краіна ўмее так хутка прыцягнуць да сябе, заваражыць сваёй сілай, магутнасцю, адкрытасцю, але выяўляецца няздольнай утрымаць надоўга. Пачатак XXI стагоддзя толькі пацвердзіў гэтую тэндэнцыю. Аднак стагоддзе толькі пачалося, і, быць можа, новае пакаленне расійскіх кіраўнікоў здолее знайсці новыя падыходы ў адносінах з іншымі краінамі да свайго дабра і да дабра сваіх саюзнікаў, якія хочуць бачыць Расію сапраўды вялікай і паважанай у свеце дзяржавай.
Вадзім Гігін, belta.by