Таямніцы на краі зямлі
18.11.2010
—
Разное
У канцы лістапада беларускія навукоўцы ў складзе сумеснай
расійска-беларускай экспедыцыі зноў адпраўляюцца ў Антарктыду
Паўднёвы палярны рэгіён планеты, плошчай каля 14 мільёнаў квадратных кіламетраў, завуць яшчэ самай вялікай халоднай пустыняй у свеце. І самым высокім кантынентам Зямлі. Амаль 95 працэнтаў мацерыка — сталыя ледавікі і ледавіковыя хрыбты, там вечная мерзлата. А вышыня некаторых горных вяршынь сягае за 4000 метраў над узроўнем мора. Уражваюць і тэмпературы: амаль пад мінус 90, пры гэтым хуткасць ветру можа перавышаць 80 метраў за секунду. Там няма людзей-абарыгенаў і ніхто яшчэ з прыезджых не жыў там даўжэй за 18 месяцаў.
Увогуле ў мяне такое ўражанне, што ў Антарктыдзе — амаль нічога ад Зямлі ў звычайным сэнсе гэтага слова. Як быццам і не наша планета. Што прымушае навукоўцаў розных краін станавіцца палярнікамі ў гэтым свеце льдоў і айсбергаў? Якія таямніцы захоўвае ў сабе Антарктыда? Пра гэта я збіралася даведацца, ідучы па інтэрв’ю да вядучага навуковага супрацоўніка Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах, кандыдата біялагічных навук Юрыя Гігіняка.
— Юрый Рыгоравіч, хутка вы ізноў пабачыце Антарктыду. Не сакрэт, што нізкія тэмпературы, паніжаны атмасферны ціск, штармавыя вятры, геамагнітныя буры, павышаны фон сонечнай радыяцыі — усё гэта стварае экстрэмальныя ўмовы для чалавека. Дык экспедыцыя для вас —гэта нейкі рамантызм ці навуковая цікаўнасць?
— Гэта ўсё разам. Я захварэў Антарктыдай, калі вучыўся на першым курсе Беларускага дзяржуніверсітэта, прачытаўшы кнігу Васіля Пяскова “Белыя сны”. У 1971-м пабываў там першы раз. І вось амаль праз 40 гадоў ізноў сабраўся туды. Гэта была мая мара. Вядзе ў экспедыцыю і велізарны навуковы інтарэс. Хоць буйныя класы млекакормячых, птушак, рыб, імхоў і лішайнікаў там досыць добра даследаваны, цяпер нас цікавіць фізіялогія раслін і жывёл. Хто адкажа на пытанне: што дае ім сілы прыстасоўвацца да такіх суровых умоў наваколля? Два гады таму ў складзе экспедыцыі быў біёлаг Алег Барадзін як прадстаўнік Беларусі, прывёз вельмі вялікі біялагічны матэрыял. У прыватнасці, адзначана: у антарктычных азёрах з 79 вывучаных відаў планктонных водарасцяў 75 насяляюць і вадаёмы Беларусі, з 19 відаў лішайнікаў, якія растуць у раёне размяшчэння беларускай экспедыцыі, 7 сустракаюцца на тэрыторыі нашай краіны. Цікавыя факты! Трэба іх праверыць, каб рабіць высновы пра адаптыўныя здольнасці прадстаўнікоў як антарктычнай, так і нашай флоры і фаўны. Я буду працягваць гэтыя доследы.
— Ці будуць у беларускім атрадзе іншыя спецыялісты?
— На расійскім караблі нам вылучаны чатыры месцы, будуць яшчэ два нашы фізікі, адзін гідраметэаролаг. Фізікі будуць даследаваць азонавы слой, праводзіць лідарныя доследы, гідраметэаролаг зоймецца маніторынгам навакольнага асяроддзя.
— Цікавыя доследы, і яны, безумоўна, важныя, бо пашыраюць веды пра наш свет, сведчаць аб высокім узроўні развіцця беларускай навукі. Але ж, мусіць, толькі тады ёсць сэнс праводзіць іх за 14 тысяч кіламетраў ад Беларусі, рызыкаваць, рабіць немалыя матэрыяльныя выдаткі, калі ёсць надзея і на нешта большае…
— Вядома. І тут трэба выразна разумець, што Антарктыда — гэта, па сутнасці, апошні і багаты рэсурсны резерв чалавецтва. Сёння, скажам, агульны аб’ём толькі вуглевадароднай сыравіны на шэльфе антарктычных мораў ацэньваецца спецыялістамі як велізарны: ад 35 да 51 мільярда тон умоўнага паліва. Ёсць там, у нетрах, велізарныя запасы руды, каштоўных і рэдказямельных металаў, значны біялагічны рэсурс — крыль, рыба, птушкі, кіты, цюлені і гэтак далей. Так што Антарктыда —гэта сапраўдны кландайк. Як вядома, у 1991 годзе быў прыняты міжнародны Пратакол па ахове навакольнага асяроддзя, які ўступіў у сілу праз шэсць гадоў. Дык вось, паводле артыкула 7 гэтага дакумента на 50 гадоў у Антарктыдзе забараняецца любая дзейнасць па асваенні мінеральных рэсурсаў, акрамя навуковай. І зусім не выпадкова некаторыя краіны ўжо сталі прад’яўляць тэрытарыяльныя правы на розныя раёны Антарктыды. Аргенцінцы пайшлі і на тое, што прывозяць цяжарных жанчын, якія там нараджаюць — і дзіця тое лічыцца грамадзянінам Антарктыды. Ні адна з дзяржаў такога грамадзянства пакуль не прызнае. Але ўсё можа змяніцца. Сёння межаў на лядовым кантыненце няма, кожная краіна можа ставіць сваю станцыю, дзе пажадае. А сыравінныя запасы прыцягваюць усё больш увагу розных сіл, і што будзе пасля заканчэння дзеяння Пратаколу — невядома.
— То можа здарыцца, што з самай халоднай Антарктыда ў будучыні пераўтворыцца ў “гарачую” тэрыторыю?
—Так. Хоць хацелася б, каб яна даўжэй заставалася міжнародным запаведнікам, які ўяўляе з сябе толькі навуковую цікавасць.
— Значыць, варта і нам падумаць пра сваю станцыю на гэтым мацерыку, як зрабілі гэта Украіна, Эстонія, Бельгія ды шмат якія іншыя краіны…
— Я спадзяюся, мы вельмі блізкія да вырашэння гэтага пытання. У Беларусі прынята дзяржаўная праграма па вывучэнні Антарктыды. Магчыма, ужо хутка беларускі сцяг будзе падняты і над нашай станцыяй.
Даведка ГР. Юрый Гігіняк — навуковы кіраўнік біялагічнай часткі Дзяржаўнай праграмы “Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2007–2010 гады і на перыяд да 2015 года”. Удзельнік 16-й Савецкай антарктычнай экспедыцыі 1971–1972 гадоў. Першы беларус, які паставіў рэкорд знаходжання там: 18 месяцаў. Даследаваў падводны свет Антарктыды, апускаючыся з аквалангам на глыбіні да 55 метраў. Па матэрыялах той экспедыцыі напісаў кандыдацкую дысертацыю, гэта пакуль адзіная праца пра жыццёвыя цыклы шматлікіх водных жывёл на працягу паўтара года. І своеасаблівы падмурак для доследаў шматлікіх біёлагаў, бо паўтарыць такія працяглыя назіранні з прымяненнем аквалангаў нікому не ўдалося.
Іна Ганчар