«Няўдзелам у цырымоніі рэгістрацыі Лукашэнка паказаў, што ён не акцёр на выбарах, а рэжысёр»

Источник материала:  
18.11.2010 15:43 — Разное
Рэгістрацыя ўсіх прэтэндэнтаў кандыдатамі ў прэзідэнты сведчыць пра тое, што ў Беларусі праходзіць лібералізацыя, але не дэмакратызацыя. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў палітолаг Юрый Чавусаў.

«Няўдзелам у цырымоніі рэгістрацыі Лукашэнка паказаў, што ён не акцёр на выбарах, а рэжысёр»
Юры Чавусаў, фота belsat.eu

Ён лічыць такі вынік чаканым.

«Гэта такая «шапка» працэсу лібералізацыі. Адносна свабоды прайшоў збор подпісаў, нечакана шмат ва ўчастковых камісіях прадстаўнікоў апазіцыі — цэлых 0,25% ад агульнай колькасці членаў, хаця на мінулых выбарах быў толькі адзін. Усіх зарэгістравалі.

Улада абяцала паказаць народу лібералізацыю — яна яе паказала», — сказаў Чавусаў.

Аднак, на яго думку, лібералізацыя не з’яўляецца дэмакратызацыя. «Улада дзейнічае па сцэнарыі парламенцкіх выбараў 2008 года.

Тады таксама была адносная свабода і рэгістрацыі, і агітацыі,

аднак у выніку мы атрымалі зусім стэрыльны парламент»,

— зазначыў Чавусаў.

Апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты, на думку Чавусава, «чаго хацелі, тое і атрымалі».

«Усе казалі, што яны збіраюцца данесці да народа сваю пазіцыю. У першую чаргу гэта тычыцца партыйных кандыдатаў — Яраслава Раманчука з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Рыгора Кастусёва з Партыі БНФ, Віталя Рымашэўскага з аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», у нейкай меры — Мікалая Статкевіча, лідара аргкамітэта па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада». Цяпер ім дадзена такая магчымасць. Пра што будуць гаварыць іншыя кандыдаты ў прэзідэнты, я не ведаю», — зазначыў Чавусаў.

Тым часам, на думку палітолага,

улада мае магчымасць зрабіць выбары максімальна падобнымі на выбары ў іншых краінах.

«У іншых краінах 10 кандыдатаў — гэта няшмат.

Адзінага кандыдата апазіцыя выбірае толькі пры жорсткай дыктатуры. Прэтэндэнтам даюцца пэўныя магчымасці — чым не лібералізацыя?» — зазначыў Чавусаў.

Аднак, на яго думку, вынікі выбараў прадказальныя. «Нездарма Лукашэнка не прысутнічаў на ўручэнні кандыдацкіх мандатаў.

Ён прадэманстраваў, што ён не акцёр на выбарах, а рэжысёр», — заключыў Чавусаў.
Падзяліцца навіной: 
Сяргей Пульша, БелаПАН

←У найбліжэйшыя суткі на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика