За што зачапіўся Мінюст, баронячы Ляўковіча?
Деятельность незарегистрированных либо не поставленных на учет организационных структур политических партий на территории Республики Беларусь запрещается.
Норма дрэнная. Забараніўшы рэгістраваць (ставіць на ўлік) партыйныя арганізацыі на прыватных кватэрах і абмяжоўваючы іх рэгістрацыю ў прыватных дамах, заканадаўца (а мы ведаем, хто ў нас заканадаўца) пазбавіў дзясяткі партыйных арганізацый легальнага статусу. Складваецца абсурдная сітуацыя: паводле статуту усе сябры партыі роўныя, але не ўсе маюць права аднолькава ўдзельнічаць у палітычным і нават у партыйным жыцці.
Прымаючы да разгляду дакументы абласных і Мінскай гарадской партыйных канферэнцый, упраўленні юстыцыі адсочвалі, каб сярод правамоцных дэлегатаў гэтых канферэнцый не было прадстаўнікоў гарадскіх і раённых партыйных арганізацый, якія не зарэгістраваны або не стаяць на ўліку. І калі такія парушэнні здараліся, абласныя ўпраўленні юстыцыі абвяшчалі канфрэнцыі нелегітымнымі.
Тым больш за выкананнем гэтае нормы закона сачыла Міністэрства юстыцыі.
Ужо некалькі з’ездаў запар Беларуская
Не думайце, што з закона выкінута слова «запрещается». Не, яно цвёрда стаіць на тым самым месцы (глядзіце тэкст закона на сайце Міністэрства юстыцыі). Але тыя, хто сочыць за выкананнем закона, маюць цяпер іншую думку наконт гэтай прававой нормы і лічаць, што яе можна не выконваць.
Вось як яно атрымліваецца: у законе адно, а на практыцы другое. Аднак ніхто не гарантуе, што заўтра тыя ж самыя чыноўнікі не павернуцца на 180 градусаў і зноў не памяняюць свой погляд на апошнюю частку артыкула
Карацей, у нашай дэмакратычнай і прававой дзяржаве жалезна дзейнічае толькі адно правіла. І гучыць яно так: «закон як дышла: куды павярнуў, туды і выйшла».
* * *
Загаловак ад Рэдакцыі. Загаловак аўтара: «Маніпулятары».
Анатоль Сідарэвіч