Падлодка «Курск» у беларускім стылі
Нам усім хацелася, каб ахвяраў было меней — але іх стала болей.
У нас усіх былі іншыя справы, і мы спадзяваліся, што бядзе дадуць рады тыя, хто мусіць даваць рады ў гэтых сітуацыях — але мы не ўзгадалі, у якой краіне мы жывём.
У Пінску, дзе я быў на гэтых выходных, пануе атмасфера пакінутасці. Людзі не вераць, што мы пра іх бяду ведаем нашмат больш, чым яны самі. Адчуванні, што кінуты
Усе цытуюць, колькі тэлеграмаў віншаванняў і спачуванняў даслаў за апошні дзень Лукашэнка (зводкі БТ успрымаюцца як суцэльны здзек) і
ніхто не разумее, чаму беларускі лідэр не завітаў у Пінск падчас вандроўкі па Берасцейшчыне. Да мясцовых уладаў пытанняў якраз менш, чым да іншых (не тое, што іх няма, але іх менш). Тыя пастараліся з кампенсацыяй (можна спрачацца пра яе памеры), банкі і сам «Пінскдрэў» згадзіліся пагасіць крэдыты тым, хто трапіў у бяду, у горадзе абвешчана жалоба, праводзяцца дабрачынныя акцыі. Аднак відавочна, што на версе хутчэй зацікаўлены ў перадухіленні
Справа нават не ў тым, што дзяржава не дапамагла ці недадапамагла — справа ў тым, што мы не змаглі зрабіць усё, што магчыма, таму што зрабіць усё, што магчыма, не было нашым супольным прыярытэтам.
Здаецца, выбарчы вірус абыякавасці паралізаваў нармальныя чалавечыя рэакцыі і з апазіцыйнага боку. Ведаю, што і палітыкам, і іх паплечнікам баліць за тое, што адбылося. Але спробы высветліць, чаму ж вы не рэагуеце ніяк, натыкаліся на наступныя адказы.
Насамрэч,
трагедыя ў Пінску — гэта тэст на сапраўднасць пэўных апазіцыйных ініцыятываў, якія расквітнелі падчас выбараў. Каб дапамагчы людзям, трэба рэальныя людзі ў канкрэтным месцы, якія б маглі дапамагчы сабраць інфармацыю і дастукацца да людзей якім патрэбна дапамога і якія могуць нешта змяніць. У канкрэтных дзеянняў зусім іншая логіка, чым у віртуальнага
Што да
Аднак
час не для ўзаемных папрокаў. Аблажаліся, не праявілі нармальнага грамадзянскай, нават чалавечай рэакцыі ўсе ці амаль усе — як на ўладным, так і на апазіцыйным флангу.А таму — лепш пазней, чым ніколі. Важна не толькі выправіць памылку. Калі мы не дамо рады уласнай абыякавасці — гэта значыць, што абыякавасць стала нормай у нашым грамадстве і мы з ёй цалкам згодны. Тады грош цана ўсім нашым кампаніям, партыям, кааліцыям, форумам, партнёрствам, інстытутам і кандыдатам. Мы не ў стане змяніць Беларусь, калі мы не ў стане змяніць саміх сябе.
Гэта быў бы разумны сімвалічны крок. Каб даказаць, што апазіцыя можа не менш, чым улада, варта было б даказаць гэта на канкрэтным прыкладзе. Паверце, тым, каму такая дапамога патрэбна, возьмуць і не будуць на вас вешаць піяр, шмат хто з іх на мяжы выжывання.
Наколькі мне вядома, абсталяванне на заводзе было застрахавана і сітуацыя шмат у чым папраўная, але людзям патрэбна праца, заробак, сродкі для існавання тут і цяпер. Для пачатку варта было б запатрабаваць ад улады, каб змяніла сваю інвестыцыйную палітыку ў Берасцейскай вобласці і адмовілася б ад аднаго абрыдлага ўсім спартовага аб’екта, каб адрадзіць вытворчасць на «Пінскдрэве».
Давайце разам паспрабуем зрабіць хоць нешта з гэтага — апазіцыя, прэса, грамадскія арганізацыі. Адкладзем у бок палітычныя калькуляцыі і ўстрымаемся ад узаемных абвінавачванняў у тым, што нехта чагосьці не ў час зрабіў. І проста пачнем выпраўляць агульныя памылкі. Бо
Пінск — гэта наш супольны «Курск», супольная «Катрына»,і выбрацца з маральнай ямы можна толькі разам і толькі адназначна расставіўшы прыярытэты.
Віталь Сіліцкі