1 лістапада
01.11.2010 11:24
—
Разное
Сёння Касцёл урачыста ўспамінае Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым.
Урачыстасць Усіх Святых не з’яўляецца, як часта думаюць, «святам памерлых». У адрозненні ад «усіх святых», на наступны дзень — 2 лістапада- Дзень памінання нябожчыкаў, калі ўспамінаюць усіх памерлых. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.
Сёння адбудзецца асвячэнне Кальварыйскіх могілак у Мінску. На працягу дня будуць ладзіцца імшы і працэсіі на могілках.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё