Гомельскія студэнты Тартускага ўніверсітэта ў 1632 – 1918 гадах

Источник материала:  
27.10.2010 16:21 — Разное
Гісторыя Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) пачынаецца з 1632 года, але мала хто ведае, што з яго сценаў вышлі кіраўнік урада Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Усевалад Ігнатоўскі і іншыя палітычныя, грамадскія і культурныя дзеячы.

Але яшчэ менш вядомым фактам з’яўляецца тое, што з 1632 да 1918 г. у Тартускім універсітэце вучылася 2204 беларускія студэнты. Большасць з іх вучылася ў Тартускім універсітэце ў 1892 — 1918 гадах — 1414 чалавек.

Былі ў Тартускім універсітэце і беларускія зямляцтвы, якія спачатку не мелі рэгістрацыі і дзейнічалі сакрэтна, таму што студэнцкія карпарацыі былі забароненыя. І усё ж да канца ХІХ стагоддзя былі створаныя па тэрытарыяльнай прыкмеце Мінскае, Магілёўскае і Чарнігаўскае беларускія зямляцтвы. 16 лістапада 1907 загадам Савета прафесуры ўніверсітэта былі зацверджаныя статуты Мінскага і Віленскага беларускіх зямляцтваў.

Але як была прадстаўленая Гомельшчына сярод беларускіх студэнтаў Тартускага ўніверсітэта і ці была яна прадстаўлена наогул? Гомельшчына не была выключэннем і была прадстаўленая даволі добра.

На жаль, няма звестак аб гомельскіх студэнтах, што вучыліся ў Тартускім універсітэце да 1892 года. Але ў перыяд з 1892 па 1918 тут вучылася роўна 100 чалавек. Гэта 7% ад агульнай колькасці беларускіх студэнтаў, што вучыліся ў Тарту ў гэты перыяд.

З самога Гомеля было найбольш студэнтаў — 38 чалавек. З сучасных Гомельскага і Рагачоўскага раёнаў — па 14 ад кожнага. З самога Рагачова было 4 чалавекі. 13 чалавек было з сучаснага Мазырскага раёна, а з самога Мазыра — 6 чалавек. З сучаснага Рэчыцкага раёна было 8 чалавек, а з самой Рэчыцы — 3 чалавекі.

Цікава, што са ста гомельскіх студэнтаў Тартускага ўніверсітэта 41 вучыўся на юрыдычным факультэце.

У 1916–1917 узнікае яшчэ некалькі карпарацый беларускіх студэнтаў. Сярод іх былі і Гомельскае, і Бабруйскае зямляцтвы, статуты якіх былі зацверджаныя Саветам прафесуры 3 снежня 1916. Пасля зацверджання статуту 24 лютага 1917 да іх далучылася і Віцебскае зямляцтва.

Цяпер у Тартускім універсітэце навучаецца толькі адзін беларускі студэнт, які між тым, з Гомеля і, як большасць гомельскіх студэнтаў з Тарту, навучаецца на юрыдычным факультэце. Вядзецца праца па фактычным адраджэнні Гомельскага зямляцтва, якое юрыдычна ніколі не спыняла свайго існавання і якому 3 снежня 2010 будзе 94 гады.

Падзяліцца навіной: 
Ігар Случак

←Белорусские туристы смогут посетить Хорватию без виз

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика