Як гэта па-нашаму?

Источник материала:  
22.10.2010 18:28 — Разное
«Наша Ніва» рыхтуе да друку кулінарную кнігу нашай зямлячкі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка» і просіць чытачоў дапамагчы аднавіць беларускія назвы розных гатункаў мяса.

Як гэта па-нашаму?
Разбор вала
1. Głowa. 2. Szyja, na bulion. 3. Góra, na gorzsą pieczeń. 4. Łopatka (szponder), na bulion i sztukę mięsa. 5. Goleń, na dodatki. 6. Nogi. 7. Mostek, na sztukę mięsa i bulion. 8. Polędwica. 9. Ogonuwka (krzyżówka) na pieczeń, zrazy i klopsy. 10. Kośliwa, na sztufadę, pieczeń i pekeflejsz. 11. Zrazuwka, dobra na pieczeń, zrazy i sztufadę. 12. Krzyżówka, pierwsza na befsztyk, zrazy i klopsy. 13. Łojówka, na rosół i sztukę mięsa. 14. Rostbef i kotlet, na rumsztyk i entre-cote. Żeberka, na rosół.
Прапанаваны варыянт перакладу:
1. Галава. 2. Шыя, на булён. 3. Верх, на горшую смажаніну. 4. Лапатка, на булён і кавалак мяса. 5. Галёнка, на дадаткі. 6. Ногі. 7. Грудзінка, на кавалак мяса і булён. 8. Паляндвіца. 9. Сцягно, на смажаніну, зразы і клопсы. 10. Мяса для тушэння адным кавалкам, смажаніны і пекефлейшу. 11. Мяса для смажаніны, зразаў і штуфады. 12. Найлепшае мяса для біфштэксу, зразаў і клопсаў. 13. Ялавічына з лоем, на булён і кавалак мяса. 14. Ростбіф і катлета, на рамштэкс і антрэкот. 15. Рабрынка, на булён.

«Наша Ніва» рыхтуе да друку цікавае і патрэбнае выданне — кулінарную кнігу нашай зямлячкі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка», якая выйшла ў свет у першы раз у Вільні ў 1854 годзе па-польску і з таго часу больш як паўтара дзесяткі разоў перавыдавалася — кожны раз па-польску.

І вось зараз гэтая кніга, якую Уладзімір Караткевіч назваў «першай нашай кулінарнай кнігай» і якая, акрамя таго што ўтрымлівае мноства цікавых кулінарных рэцэптаў, дае яскравую карціну жыцця нашых продкаў, неўзабаве мае выйсці ў серыі «Кнігарня «Нашай Нівы».

Некаторыя з рэцэптаў друкаваліся ў «Нашай Ніве» і кожны раз выклікалі дасціпныя і карысныя для перакладчыкаў каментары чытачоў, абазнаных і ў беларускай мове, і ў беларускіх кулінарных традыцыях.

Вось чаму,

сутыкнуўшыся з цяжкасцямі перакладу, перакладчыкі, упэўненыя ў філалагічнай і кулінарнай таленавітасці чытачоў «НН», вырашылі менавіта да іх звярнуцца па дапамогу.

Гаворка пра разбор жывёлін. Вядома, што методыка такога разбору у кожнай краіне свая, гатункі мяса адрозніваюцца па назвах і кулінарнаму выкарыстанню. У кнізе Завадскай разбор таксама спецыфічны. На жаль, менавіта беларускіх назваў гэтых частак тушаў жывёлін мы не ведаем. Польскімі ці расейскімі калькамі карыстацца не хацелася б. Можа, вы памятаеце, як тое ці іншае мяса называлася ў вашай вёсцы ці горадзе? Як тую ці іншую частку называў дзед, калі калоў бычка? Як называлася тое, што ваша бабуля запякала ў печы і што клала ў суп?

Просім чытачоў дапамагчы аднавіць беларускія назвы розных гатункаў мяса.

Пачнем з ялавічыны. На малюнку вы бачыце схему разбора вала, прыведзеную у кнізе Завадзскай. Якія беларускія адпаведнікі польскім назвам гэтага мяса вы прапануеце выкарыстоўваць?

Падзяліцца навіной: 
НБ

←Руины усадеб Эдварда Войниловича стали экскурсионным маршрутом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика