Улады Рыгі будуць залагоджваць баброў

Источник материала:  
08.10.2010 08:53 — Разное
Улады Рыгі змірыліся з прысутнасцю баброў у гарадскім канале. З жывёламі, якія абгрызаюць па берагах дрэвы, гарадская адміністрацыя паспрабуе ўжыцца. Дрэвы стануць апрацоўваць ахоўнымі сродкамі, а саміх баброў будуць падкормліваць.

Паводле словаў начальніка ўпраўлення навакольнага асяроддзя Аскольда Клявіньша, адпаведныя рашэнні былі прынятыя па выніках конкурсу, абвешчанага некалькі месяцаў назад. Конкурс, нагадаем, быў прысвечаны спосабам адпужвання баброў. Аўтарам лепшых прапаноў былі абяцаныя прэміі. Хто стаў пераможцам, выданне не ўдакладняе.

Усяго ў Рызе, паводле інфармацыі DЕLFІ, налічваецца каля 180 баброў. Улады спрабавалі змагацца з жывёламі, у сувязі з тым, што тыя падгрызаюць дрэвы і пашкоджваюць палі берагавога ўмацавання. Некаторыя прапанавалі вынішчыць жывёл, аднак супраць гэтага выступіў мэр горада Ніл Ушакоў.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←У

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика