«Ну і мэр з імі»

Источник материала:  
07.10.2010 10:54 — Разное

«Ну і мэр з імі»
Адносіны кіраўнікоў Масквы й Менска даўно носяць глыбінны характар. © Фота Сяргея Грыца (1994).

Макей паспяшаўся назваць заявы пра тое, што Беларусь нібыта згорне свой удзел у інтэграцыйных праектах на постсавецкай прасторы ў выпадку непрызнання Расеяй прэзідэнцкіх выбараў «дэзынфармацыяй і бруднай правакацыяй».

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння, хоць тыднямі раней дэманстратыўна праігнараваў дзень іншага анёлка — Мядзведзева.

А «Советская Белоруссія», якая кагадзе вытанчана здзекавалася з бязмозглых кіраўнікоў Расіі, апублікавала красаслоўную, але прымірэнчую рэдакцыйную калонку «Ну і мэр з імі» (чамусьці яе пакуль няма ў онлайн-версіі выдання).

Цяпер рэдактар «Советской Белоруссіі» піша: «Палітычныя неўразуменні па лініі Мінск-Масква» заўжды сканчаюцца пазітыўна. Адносіны беларусаў і расейцаў носяць больш глыбінны й базавы характар, чым тое можа паказацца дылетантам. Таму ніхто з адказных палітыкаў не прагне славы Герастрата ані. Ясна, што ніхто не наважаны паліць масты».

Досыць было Мядзведзеву грукнуць кулаком па стале?

Ствараецца ўражанне, што паўтараецца сітуацыя лета 2010-га, калі Беларусь адмаўлялася падпісаць пагадненні пра Мытны саюз. Адмаўлялася-круцілася, пакуль не выйшаў фільм «Хросны бацька». Тады Лукашэнка паляцеў у Астану і нявыгадны Мытны кодэкс падпісаў.

Так што рана сёй-той парадаваўся смерці саюзнай дзяржавы. Расія яшчэ трымае Беларусь на гэтым ланцугу.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Дынько

←Надежда и опора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика