Супольнае між Лукашэнкам і расейскім губэрнатарам
У кастрычніку Рэспубліка Калмыкія нарэшце дачакаецца адстаўкі аднаго з найбольш жорсткіх рэгіянальных дыктатараў — Кірсана Ілюмжынава, што нязьменна кіруе прыкасьпійскай рэспублікай з 1993 году і ўсталяваў у рэгіёне рэжым жорсткай асабістай улады задоўга да фэдэральнага прэзыдэнцтва Ўладзіміра Пуціна.
Перад гэтым у адстаўку
Галоўная палітычная тэма ў Расіі ў апошні месяц — канфлікт паміж Крамлём і маскоўскім бурмістрам Юрыем Лужковым, які хутчэй за ўсё прывядзе да зьмены ўлады ў сталіцы.
Тэхналёгіідзяржаўная тэлевізія і тэлеканал НТВ дружна паказалі шэраг фільмаў і тэлесюжэтаў, у якіх «раптоўна» і пад выглядам сэнсацыі прадстаўленыя амаль што агульнавядомыя факты (зь якіх многія — дзесяцігадовай даўніны), якія закліканыя ілюстраваць факты карупцыі. Цэнтральная ілюстрацыя нядобрасумленнасьці мэра — жонка Лужкова, прадпрымальніца Елена Батурына, якая за час знаходжаньня яе мужа на бурмістарскай пасадзе зрабілася найбагацейшай жанчынаю Расеі.
Губэрнатары былі замененыя альбо на нейкіх (Растоў), альбо на людзей з уласнага атачэньня (Татарстан, Калмыкія), альбо на чыноўнікаў з цэнтра (Башкартастан, Сьвярдлоўская вобласьць) — у любым разе, на людзей непараўнальна менш уплывовых і непараўнальна больш паслухмяных да цэнтра.
Пэўныя вынікам гэтай ратацыі будуць дзьве рэчы:
— доўгачаканая зьмена кіраўніцтва, абнаўленьне і амаладжэньне кіраўнічых кадраў,
— падзеньне ўплыву рэгіёнаў на фэдэральны цэнтар, далейшая фармальная цэнтралізацыя краіны, якая па лёгіцы свайго маштабу наадварот павінна была б ісьці шляхам дэлегаваньня паўнамоцтваў з цэнтра да рэгіёнаў.
Радыкальнага станоўчага эфэкта ад інсьпіраванай Масквой зьмены ўладаў чакаць не даводзіцца.
Зьменяцца людзі на пасадах, але больш дэмакратыі ці нават больш эканамічнай свабоды ва ўмовах, калі палітыка ўсё больш вызначаецца ў Маскве, а не на месцы, ня будзе.Можна прадбачыць хіба што мацнейшае жаданьне выслужыцца перад цэнтрам і большае імкненьне бравурна рапартаваць пра перамогі, у той час як праблемы будуць заганяцца глыбей пад дыван.
І вельмі складана выгнаць з галавы адчуваньне нейкай непрыемнай сымболікі ўсяго гэтага для Беларусі.
Алесь Чайчыц