«Расіі пагражае крывавая рэвалюцыя»
Так заявіў на канферэнцыі ў Таронта, прымеркаванай да гадавіны пакту Молатава- Рыбентропа (гэты дзень з’яўляецца ў Канадзе днём памяці ахвяр камунізму і нацызму), былы расійскі
Пуцін, паводле Нямцова, — «верны сын КДБ, які не верыць у свабоду, а верыць толькі ў дыктатуру і аўтарытарны стыль кіравання». «Пуцінізм — катастрофа для Расіі», — падкрэсліў Нямцоў. На думку лідара расійскай апазіцыі, «Пуцін супраць свабоды; ён баіцца расійскага народа; баіцца апазіцыі; баіцца выбараў». Расійскі народ, у сваю чаргу, «настолькі стаміўся ад Пуціна і яго каманды, што раней ці пазней памяняе сістэму. Аднак сапраўдная небяспека для краіны ў тым, што можа адбыцца крывавая рэвалюцыя… бо ў Расіі няма выбараў… У Крамлі ўжо прынятыя ўсе рашэнні — хто будзе абраны, хто прызначаны, якія бюджэты будуць выдзеленыя, што можна абмяркоўваць, а што нельга».
Усяслаў Шатэрнік