Закон Божы ў школах патрэбны
![]() |
З’яўляючыся практыкуючай праваслаўнай хрысціянкай, я лічу неабходным, каб людзі ў нашай краіне з дзяцінства ведалі асновы хрысціянскай веры. Гэта патрэбна не толькі з мэтамі маральнымі, але і з мэтамі
Болей за тое, недасведчанасць тут можа стацца сапраўды небяспечнай, калі ў жыцці чалавека пачнецца прыход да веры, бо памылкі могуць прывесці і да прыходу ў таталітарную секту, і да псіхічнага нездароўя, і да падпадання пад уплыў людзей, якія прэтэндуюць на ролю дасведчаных духоўных настаўнікаў але не з’яўляюцца такімі, і нават да
Але
выкладанне Закону Божага не ёсць адзіным варыянтам вырашэння праблемы рэлігійнага лікбезу.Так,
хрысціяне розных канфесій істотна разыходзяцца ў багаслоўскіх поглядах, але выяўляюць больш блізкасці ўАле якой бы значнай часткай рэлігійнага жыцця ні была этыка —
рэлігію нельга зводзіць да этыкі!Узяць з рэлігіі толькі этычныя аспекты — тое ж самае, што ўзяць з матэматыкі толькі алгебру, ці з гісторыі — толькі эканоміку ці палітыку. Гэта будзе звужэнне.
Але
акрамя «Закону Божага», ёсць такое вырашэнне праблемы, як выкладанне асноваў рэлігійнай культуры. У расісцкім варыянце гэта прадмет «Асновы праваслаўнай (мусульманскай) культуры».Гэты прадмет — культуралагічны. Рэлігія выкладаецца ў культуралагічным аспекце. Вынікам паспяховага засваення прадмету з’яўляецца не ўцаркоўленасць (хаця гэта і магчыма — верагодна, не адразу, а значна пазней), а грунтоўныя веды ў галіне рэлігіязнаўства, разуменне асноваў веравучэння і ўнутранай логікі рэлігійнай сістэмы. Менавіта таму прадмет не можа парушаць правы людзей на свабоду веравызнання.
Спадар Я. Якавенка ў «Двубоі» сцвяржае, што рэлігія ў школе непатрэбная, бо звесткі аб рэлігіі можна атрымаць, напрыклад, з падручнікаў па гісторыі…
Так, шаноўны апанент, я згодная, што мноства людзей у нашай краіне знаёміцца з асновамі сусветных рэлігій па звестках з падручнікаў па гісторыі. А таксама па ўрыўкавых звестках з многіх іншых крыніц, якія непасрэдна не датычаць рэлігіі і да таго ж могуць змяшчаць мноства міфаў. Таму потым самыя разумныя, адукаваныя людзі, — напрыклад, выкладчыкі ўніверсітэтаў, — выяўляюць грунтоўную неабазнанасць і пачынаюць трансляваць міфы. І калі над неабазнанасцю ў іншых прадметах (напрыклад, у мастацтве) адукаваныя людзі пасмейваюцца, то пасажы кшталту таго што «святыя айцы на саборы спрачаліся, ці з’яўляецца жанчына чалавекам», што нібыта ў хрысціянстве блізкасць мужа і жонкі лічыцца грахом, — смеху не выклікаюць. І людзі прымаюць міфы за чыстую манету і распаўсюджваюць іх далей…
Рэлігіязнаўства ў школе, безумоўна, мае і місіянерскае значэнне. Але гэтая місія — не навязванне, а проста веды. Інфармацыя. Каб зрабіць свой выбар, трэба мець інфармацыю. У «Матрыцы» гучыць такая фраза: «Самае страшнае — гэта зрабіць выбар, калі не ведаў, з чаго выбіраў». Магчыма, менавіта гэта адбываецца з маладымі людзьмі, якія захапляюцца неаязычніцтвам праз тое, што наслухаліся прапаганды пра «рэлігію рабоў».
Крытычнаму мысленню перашкаджаюць менавіта міфы, адсутнасць дакладнай інфармацыі, а не веды пра тое, у што вераць хрысціяне ці мусульмане.
Падаецца,
для нашай краіны найбольш пасаваў бы прадмет, які дае веды пра вучэнне асноўных хрысціянскіх канфесій з дэманстрацыяй як агульнага ў іх, так і істотных адрозненняў. Але выкладанне «Асноваў праваслаўнай культуры» таксама будзе карысным —важна зразумець унутраную логіку хаця б аднаго веравызнання, тады будзе лягчэй зразумець і іншыя. Пры гэтым ў беларускім кантэксце важна, каб рэлігія выкладалася з элементамі параўнальнага багаслоўя: праваслаўная вера і культура супастаўляецца ў сваіх аспектах з каталіцкай і з пратэстанцкай, а таксама, мажліва, другіх рэлігій.
* * *
Маргарыта Тарайковіч — педагог.
Маргарыта Тарайковіч