Андрэй Саннікаў: Веру ў перамогу
— Адны называюць вас прарасійскім палітыкам, другія — празаходнім…
— Я — беларускі. Другое пытанне, што нам трэба развіваць адносіны і з Захадам, і з Усходам.
Калі я перамагу, адзінай дзяржаўнай мовай будзе менавіта беларуская мова.Як і іншыя сімвалы нашай дзяржаўнасці, яна зноў будзе вернута на першыя ролі. Дыктатура, на жаль, за гады свайго панавання зрабіла вельмі многа, каб усё гэта канчаткова знішчыць. Абсурд, але тых жа беларускіх класаў у Беларусі амаль не засталося. Што гэта за краіна, калі няма ніводнай вышэйшай установы, дзе б выкладанне вялося на дзяржаўнай мове? Безумоўна, расійская мова застанецца і надалей, людзі будуць ёю карыстацца, але беларускую мову трэба падтрымаць на самым высокім дзяржаўным узроўні.
— Не будзе «перакосу» ў другі бок?
— Спадзяюся на тых
Сорамна жыць у краіне і саромецца роднай мовы. Не атрымаецца пабудаваць сучасную Беларусь, нармальную еўрапейскую краіну, калі не будзе сапраўднага вяртання мовы.
— На каго будзе абапірацца Саннікаў?
— Зараз у ініцыятыўную групу ўваходзіць каля тысячы чалавек. Калі мы шчыра жадаем перамагчы (а мы гэтага жадаем), то павінны абапірацца, як бы пафасна гэта ні гучала, на народ. Той жа БНФ пачынаўся з невялічкіх груп, і калі б іх не падтрымаў народ, дык не было б таго БНФ, які мы ўсе любім і паважаем.
У 1991 годзе ў парламенцкую дэмакратычную фракцыю, калі не памыляюся, фармальна ўваходзілі 35 членаў. Рэальна працавалі ў ёй 27 чалавек, з іх 14 — сябры БНФ. Чаму яны змаглі адстаяць незалежнасць? Таму што абапіраліся на партыйныя структуры? Не.
Яны абапіраліся на народ і забяспечылі сабе падтрымку ўсіх. Нават камуністаў.Гэты досвед мы павінны ўлічваць і на ім грунтавацца. Калі нехта кажа, што ў адных месцах ёсць структуры, а ў іншых няма, гэта ўсё ўмоўна. Ва ўмовах дыктатуры іх амаль не можа быць ні ў кога. Гонар і павага сябрам партый, якія зараз не баяцца імі называцца. Але ж працаваць ім не даюць, таму што гэта ўвесь час ціск. Яны сапраўды мужныя людзі, пры дыктатуры няма магчымасці пабудаваць нейкія моцныя структуры.
Таму мы і абапіраемся на ўсіх людзей, якія чакаюць і спадзяюцца на тое, што сітуацыя вельмі хутка зменіцца. І калі зараз паглядзець, то розныя людзі з розных партый выказалі нам сваю падтрымку. У тым ліку і вядомыя. Гэта перш за ўсё Станіслаў Шушкевіч, акадэмікі Аляксандр Вайтовіч, Радзім Гарэцкі, старшыня Вярхоўнага Савета
Яны стаяць менавіта на дзяржаўных пазіцыях.
Некаторыя з іх працавалі ў сённяшніх дзяржаўных установах, але сышлі адтуль. Чаму? Таму што зразумелі, што дыктатура вядзе дзяржаву ў багну.Шмат і тых, хто раней не займаўся вялікай палітыкай, але асабіста сутыкнуўся з тымі дзяржаўнымі ўстановамі, якія павінны абараняць іх інтарэсы, а робяць наадварот. І такіх людзей большасць. Дыктатура не дае ім нармальна жыць.
Нямала і тых, хто зараз працуе ва ўладных структурах.
— І не баяцца?
— Сярод тых, хто працуе на дзяржаўнай службе, абсалютная большасць усё разумее правільна. На мой погляд, многія з іх зацікаўлены ў тым, каб мець пэўныя гарантыі сваіх пасад, заробкаў і г.д. Пэўны час Лукашэнка быў такім гарантам. Зараз ён ім не з’ўляецца, бо дбае толькі пра захаванне дыктатарскага рэжыму, што аўтаматычна азначае пашырэнне рэпрэсіўнага апарату.
Ён пасварыўся з усімі. Дарэчы, канфлікт з Расіяй — гэта пасланне чыноўнікам, што Лукашэнка не здолее больш заставацца для расіян партнёрам. А іх інтарэсы, як і многіх бізнэсменаў, звязаны менавіта з Расіяй. Пазбаўленне такіх гарантый — трывожны сігнал для наменклатуры. Упэўнены, што большасць з іх сёння шукае шляхі, каб зноў не апынуцца за межамі тых працэсаў, якія будуць адбывацца ў краіне. Падчас перабудовы амаль так і было.
Кар’ерны дыпламат
— Наколькі я памятаю, паўтара года вы таксама працавалі пры гэтай уладзе. Атрымліваецца, што вы таксама падтрымлівалі Лукашэнку?
— Ніколі.
— А за каго галасавалі ў 1994 годзе?
— За Пазьняка. У той час я працаваў у Швейцарыі. Праз пэўны час, пасля таго як выбралі Лукашэнку, мяне паклікаў прызначаны тады міністрам Уладзімір Сянько. Да яго я і пайшоў працаваць. Падчас нашай першай размовы, калі прагучала такая прапанова, я пагадзіўся не адразу. Сустракаліся яшчэ і пазней. Я сказаў, што зацікаўлены ў тым, каб стварыць прафесійны МЗС. Тут нашы інтарэсы супалі. Менавіта ў тым, каб працягвалася праца, накіраваная на захаванне дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусі.
— А як вы ўвогуле сталі дыпламатам?
— Нарадзіўся я ў Мінску. З залатым медалём скончыў знакамітую школу № 42, якая дала Беларусі шмат вядомых людзей. Упэўнены, што многія з іх адгукнуцца на лічбу «42». Калісьці яе скончыў і мой бацька, там працавала мая маці. Паступіў у інстытут замежных моў.
Мне вельмі складана патлумачыць, чаму гэта адбывалася. Я не размаўляў
Лічылася, што дзеля кар’еры трэба было ехаць у Маскву. Шмат знаёмых так і зрабілі. Што там утойваць, такіх людзей ёсць нямала і сёння. Лічыцца, што там можна лепш сябе рэалізаваць.
У мяне такога жадання не было ніколі. Заўсёды пачуццё радзімы перамагала.
— Наколькі на яго паўплываў ваш дзед Канстанцін Саннікаў, які быў адным з заснавальнікаў беларускага тэатра?
— Хаця ў нашай сям’і размаўлялі
Бацька мой быў тэатральным крытыкам і таксама добра пісаў і размаўляў
На жаль, у школе беларускую мову я не вывучаў, але яна заўсёды прысутнічала ў маім жыцці.
— Юнацтва і дзіцячыя гады выпадаюць на гады кіраўніцтва Машэрава. Стаўленне да яго неадназначнае. А як гэта ўспрымалася тады?
— Гэта потым з’явілася магчымасць аналізаваць дзейнасць Машэрава як аднаго з кіраўнікоў таталітарнай КПСС, а тут — КПБ. А тады такога досведу не было, таму, як і амаль усё маё атачэнне, савецкую сістэму я ўспрыняў як дадзеную рэчаіснасць, з якой не зробіш нічога. Магу толькі сказаць, што ў той час я не чуў адмоўнага стаўлення да асобы Машэрава. Больш за тое, многія ганарыліся, што Беларусь прадстаўляе такі сімпатычны, высокі, інтэлігентны, а галоўнае (на фоне маскоўскай герантакратыі) малады чалавек. Машэраў даваў падставы ганарыцца Бацькаўшчынай.
Добра памятаю, як яго хавалі. Гэта быў сапраўдны выбух эмоцый.
— Можа, звязаны з чуткамі пра крамлёўскую змову?
— Можа. Напэўна, тады была першая стыхійная дэманстрацыя, якую я бачыў у сваім жыцці. Я жыў там, дзе зараз знаходзіцца кінатэатр «Цэнтральны», недалёка ад Дома Урада, дзе і стаяла труна з Машэравым. Улады былі вымушаны адчыніць дадатковыя дзверы, бо ўсе, хто хацеў, не маглі паспець з ім развітацца. А людзі гэтага патрабавалі. Таму і затрымалася пахаванне. Калі труну везлі на могілкі, ішоў бясконцы людскі паток.
— Падчас работы ў
— Так, мы сустракаліся з Рыгорам Барадуліным і іншымі пісьменнікамі. Арганізоўваў паказы фільмаў Турава, Пташука, Дабралюбава.
Вельмі кароткі эпілог
— Мы прывыклі да таго, што палітыкі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў нешта абяцаюць. Напрыклад, заробак у 500 долараў. Што абяцае Саннікаў??
— Ніякіх лічбаў. Я абяцаю, што ўсюды будзе панаваць Закон, а для людзей не будзе ніякіх штучных абмежаванняў. Нават калі ты зарабляеш, як Біл Гейтс.
Мы вельмі хутка можам зрабіць Беларусь нармальнай краінай. Трэба верыць у перамогу і за яе змагацца.Аляксандр Тамковіч, Народная воля