Dead Мароз
Дзеяслоў «дай»
Як часта ў жыцці словы, што гучаць аднолькава, азначаюць зусім розныя паняцці — нават калі імі карыстаюцца людзі, якія гавораць, як быццам, на адной мове.
За пятнаццаць гадоў лукашэнкаўскай Беларусі мова большасці незалежных сродкаў масавай інфармацыі стала не тое, што эзопавай мовай — гэта было б нармальна ва ўмовах цэнзуры. Але паколькі сапраўднай і татальнай цэнзуры ў Беларусі няма (асабліва калі гаворка вядзецца пра недзяржаўныя СМІ), а ёсць праблемы са здабываннем адэкватнай інфармацыі, з доступам да першакрыніцаў і г.д., эзопаву мову з значнай ступені замяніў журналісцкі сцёб. Ён замяняе сабой не толькі інфармацыю, але і аналітыку.
Як толькі стала вядома, што прэзідэнцкія выбары прызначаны на 19 снежня, амаль усе незалежныя СМІ без выключэння — папяровыя і электронныя, адгукнуліся на гэта аднолькава.Галоўнае, што падкрэслівалася ў паведамленнях — гэта тое, што выбары адбудуцца ў дзень святога Міколы. Ладна, калі б каментары наконт Міколы Цудатворца і шасцігадовага сына Аляксандра Лукашэнкі Міколкі сыходзілі толькі з вуснаў палітыкаў — яны могуць казаць усё, што лічаць патрэбным у той ці іншай сітуацыі, альбо проста не могуць знайсці патрэбных словаў. Але падобным чынам вызначыліся і журналісты.
Праца рэпарцёраў «Аб’ектыва» на Белсаце, напрыклад, выклікае павагу хоць бы ўжо тым, што яны вымушаны працаваць у надзвычай складаных умовах, без афіцыйнай акрэдытацыі. Але гэта не вызваляе ад абавязку рыхтавацца да значных падзей. Хіба прызначэнне выбараў менавіта на 19 снежня стала сенсацыяй? Апазіцыя, а таксама журналісты не чакалі такога развіцця падзей? Тым не менш, у якасці галоўнай думкі ў сюжэце, якім адкрывалася у той вечар галоўная інфармацыйная праграма на Белсаце, прагучала — прызначаная палатай прадстаўнікоў дата выбараў максімальна зручная для ўлады. Далей прагучала і сентэнцыя пра Міколку ды прыемны сюрпрыз, які падрыхтаваў для свайго малодшага сына дзейны кіраўнік дзяржавы. А чым канкрэтна гэтая дата не задавальняе апазіцыю, засталося невядомым.
Хачу падкрэсліць — не пра Белсат гаворка. Гэта ўсяго толькі маленечкі эпізод у моры таго аднастайнага сцёбу, які пачулі ці пабачылі, ці прачыталі мы ў той дзень прызначэння выбараў.
Нават у сур’ёзным каментары на Радыё Свабода быў згаданы — не, не святы Мікалай, але Дзядуля Мароз. Маўляў, напярэдадні калядных святаў народ будзе настроены святочна, расслабіцца і пойдзе масава галасаваць за галоўнага цудатворцу краіны. Гэткага Дзядулю Мароза з мехам, поўным падарункаў.
Між іншым, калі ўжо гаварыць пра прагнозы, дык польскія
Праблема палягае ў тым, што калі незалежная прэса пачынае масава сцябацца ў сувязі з абсалютна другаснымі палітычнымі пытаннямі — напрыклад, наконт даты выбараў (можна ж яшчэ ўспомніць, што ў гэты дзень нарадзіўся Леанід Брэжнеў і шмат чаго яшчэ), гэта азначае, што яна дзейнічае ў парадыгме, навязанай уладамі Беларусі. У гэтай парадыгме ёсць Аляксандр Лукашэнка і ўсе астатнія. (Толькі б дзень пачынаўся і сканчаўся табой!)
Тое, што падавался сцёбным
Справа не ў тым, ці можна крытыкаваць апазіцыю альбо асобных кандыдатаў. Гэта абавязак журналістаў. Але патрэбна сур’ёзная аргументаваная размова, а не сцёб.
Віталь Тарас