Шакаладная Хатынь і хлеб з вадою

Источник материала:  
15.09.2010 15:32 — Разное
З 14 па 17 верасня ў Менску, у выставачным цэнтры на Купалы, праходзіць шостая міжнародная выстава «Хлебная і кандытарская справа — 2010».

Дзяржаўны каравай.

"Скарынаўская" тэма на выставе відавочна дамінуе.

Гарадзенскі Фарны касцёл з белага шакаладу.

"Увекавечаныя" словы прэзідэнта.

Шакаладная Хатынь...

Выставу арганізавала прадпрыемства «Хлебпрам-Медыя», а ўдзел у ёй бяруць больш за 60 кампаній з 10 краін свету.

У межах выставы таксама праводзіцца адкрыты чэмпіянат кандытарскага мастацтва — «Шакаладная Беларусь». Лепшыя кандытары краіны проста на адкрыцці выставы стварылі кампазіцыі з шакаладу. Умовай конкурсу ёсць стварыць выяву цікавай і відовішчнай мясціны Беларусі. Удзельнікі конкурсу зразумелі гэта па-свойму. Гродзенцы стварылі вялікі касцёл з белага шакаладу, а берасцейцы — шакаладную Хатынь, не забыўшыся пры гэтым выставіць вялізную шакаладную плітку з выказваннем Лукашэнкі.

Ад кандытараў не адсталі і пекары. Чаго варты адзін толькі выраз «Усё не бяда, калі ёсць хлеб ды вада!», які невядомы аўтар вырашыў размясціць проста на скарынцы вялікага бохана.

На выставе ўсё гэта можна не толькі пабачыць, але і пакаштаваць. Яна будзе працаваць яшчэ два дні, таму варта паспяшацца.

Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

←Падтрымаўшы Кастусёва, Мілінкевіч згуртуе нацыянальныя сілы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика