Пакупнік заўсёды... злодзей?
— Не пакажу, — адказваю я і далей пакую ўжо аплачаныя тавары ў свой заплечнік.
— Пакажыце! — касірка здзіўляецца такой маёй нахабнасці, але працягвае настойваць на сваім.
— Не пакажу.
Касірка бачыць, што дыскусія вычарпала сябе і крычыць на ўсю гандлёвую залу:
— Ахооооова!
Прыкладна такі дыялог у мяне атрымліваецца кожны раз, калі я наведваю адну сталічную
І ўся праблема нават не ў тым, што мне цяжка прад’явіць пад пільнае вока касіра змесціва свайго заплечніка, а ў тым, што мне проста непрыемна, калі ва мне, сумленным і пастаянным пакупніку, адміністрацыя крамы бачыць перш за ўсё злодзея, а не паважанага кліента.
Дарэчы, пасля дыялогу з касірам прыходзіцца дыскутаваць з ахоўнікам:
— Пакажыце, што ў вас у заплечніку, — загадным тонам кажа ахоўнік.
— Навошта? — пытаю я і чакаю, пакуль мне проста ў вочы скажуць, што я амаль што
— Ну… Эээ. У нас такія правілы, — спрабуе прыкрыцца бюракратыяй ахоўнік.
— Гэта вашы правілы, а не мае. Навошта вам глядзець у мой заплечнік?
— Эээ. Ну… У нас шмат выпадкаў, калі крадуць тавар…
— Такім чынам, вы хочаце сказаць, што я нешта ўкраў? — пытаю ў ахоўніка і паказваю чэк. — Вось тут пакупак на 90 тысяч, як думаеце, навошта мне яшчэ нешта красці?
Ахоўнік задумаўся і ўрэшце сказаў:
— Ладна, вы не падобны на злодзея, ідзіце…
Але такі
ваг і прапаноў: маўляў, паважаная адміністрацыя, не трэба бачыць у кожным пакупніку злодзея.
Магчыма, вы скажаце, што не трэба ствараць праблемаў касірам і ахоўнікам: папрасілі — значыць пакажы і будзь здаровы. Але мне падаецца, што не пакупнік павінен быць для крамы, а крама для пакупніка. А вось калі шаноўная ахова ўгледзела, што я нешта хаваю ў гандлёвай зале ў заплечнік ці ў кішэні — тады калі ласка, затрымлівайце мяне, выклікайце міліцыю і гэтак далей. Але такі варыянт не працуе, і ведаеце чаму? Бо тады ахове крамы прыйдзецца сапраўды працаваць — укараніць пэўную сістэму супраць крадзяжоў, пастаянна назіраць за гандлёвай залай… Вы што, гэта ж цяжка — значна прасцей загадаць касірам правяраць сумкі, а самім ахоўнікам стаяць каля выхаду і працягваць тую справу.
Я для сябе вырашыў, што пачакаю адказу ад кіраўніцтва дыскаўн-
тэра: калі яны палічаць, што правяраць кожнага пакупніка на выхадзе з’яўляецца цалкам нармальнай практыкай, то пагаджуся — у раёне магазінаў шмат, магчыма, сярод іх знойдзецца такі, дзе ва мне будуць бачыць чаканага кліента, а не пужаць шыльдачкай на ўваходзе: «За гэты час аховай крамы было затрымана
Павел БЕРАСНЕЎ.
Павел Бераснёў, Звязда