Умерана цёпла, кароткачасовыя дажджы

Источник материала:  
10.09.2010 16:47 — Разное
Прагноз надвор’я на 11 – 13 верасня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 11 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор"е. Ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі па Брэсцкай вобласці туман. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С,

днём плюс 12—18°С, па паўднёвым усходзе да плюс 20°С.

У Мінску 11 верасня воблачна з праясненнямі, ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°С,

днём плюс 15—17°С.

12 верасня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°С,

днём плюс 16—22°С.

У Мінску 12 верасня пераменная воблачнасць. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С,

днём плюс 18—20°С.

13 верасня па краіне прагназуецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—11°С,

днём плюс 17—23°С.
Падзяліцца навіной: 

←Курсы беларускай народнай вышыўкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика