На выходных +16 і кароткачасовыя дажджы

Источник материала:  
03.09.2010 13:14 — Разное

4 верасня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі, у асноўным па паўночным захадзе, невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 4–9 м/с, ноччу па Віцебскай вобласці парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–9°С, на тарфяніках Брэсцкай вобласці месцамі слабыя замаразкі да 0 — мінус 1°С, днём плюс 13–18°С.

У Мінску 4 верасня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём невялікі кароткачасовы дождж. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–7°С, днём плюс 15–17°С.

У наступныя двое сутак, 5 і 6 верасня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па паўднёвай палове кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад плюс 2°С па поўначы да плюс 11°С па поўдні, у паўночных раёнах у нізкіх месцах на глебе слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём плюс 11–17°С, па паўднёвым усходзе да плюс 19°С.

У Мінску 5 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля плюс 5°С, днём плюс 13–15°С.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Разработан проект республиканского бюджета на 2011 год

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика