У Інданэзіі прачнуўся вулкан
30 000 жыхароў эвакуіраваны з-за вывяржэння вулкана, які «драмаў» апошнія чатырыста гадоў. Мясцовыя авіапералёты закрыты, з-за слабай бачнасці. Як папярэджваюць навукоўцы, сітуацыя можа пагоршыцца — чым больш вулкан «драмаў», тым мацней звычайна вывяргаецца. І колькі прадоўжыцца вывяржэнне таксама невядома. Апошні раз вулкан прачынаўся ў 1600 годзе. Ахвяраў у вулкана пакуль дзве — жанчына 64 гадоў (задыхнулася) і мужчына ва ўзросце 52 (памёр ад сардэчнага прыступа). Абодва пацярпелі ад вулканічнага пылу. Але ці лічыць, што сардэчны прыступ быў звязаны менавіта з вывяржэннем, урачы не бяруцца.
Падзяліцца навіной:
ЮУ, паводле news.yahoo.com