Міхасю Башуру выставілі абвінавачваньне
17.08.2010
—
Разное
![Міхасю Башуру выставілі абвінавачваньне](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1282034428637594.jpg)
Два гады таму, выступаючы паручыцелем жонкі, якая брала крэдыт, Башура нібыта прадставіў даведку аб заробку, у якой былі завышаныя даходы.
Башура быў затрыманы 6 жніўня на сваёй кватэры і цяпер знаходзіцца ў турме на Акрэсьціне. Справу вядзе міліцыя Савецкага раёну Менску. Як паведаміла адвакат Башуры Тамара Сідарэнка, зараз штодня вядуцца актыўна сьледчыя дзеяньні.
У кампаніі "Гавары праўду" зьвязваюць перасьлед Міхася Башуры з ягонай актыўнасьцю ў гэтай кампаніі.
Крынiца: Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода