Цела нямецкага пілота, які разбіўся 8 жніўня, крэміравана

Источник материала:  
14.08.2010 — Разное
Цела нямецкага пілота, які разбіўся 8 жніўня, крэміраванаЦела нямецкага пілота Гюнтэра Цымера, які разбіўся тыдзень таму на аэрадроме Баравая, 14 жніўня крэміравана ў крэматорыі на Паўночных могілках Мінска.Паводле звестак БелаПАН, на цырымоніі крэмацыі прысутнічалі родныя Цымера і яго жонкі, беларускі Ірыны Гарэлышавай, а таксама прадстаўнікі ДТСААФ і сябры пілота. 

Нямецкі пілот разбіўся 8 жніўня падчас адкрытага Кубка СНД па верталётным спорце, які праводзіўся 7—8 жніўня на аэрадроме Цэнтральнага клуба ДТСААФ пад Мінскам. Пры выкананні "косай пятлі" верталёт MD-500 упаў і ўзарваўся. 74-гадовы пілот загінуў на месцы.

Па факце гібелі Гюнтэра Цымера Беларускай ваеннай пракуратурай распачата крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 314 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Справа распачата на падставе матэрыялаў, перададзеных з Транспартнай пракуратуры.

11 жніўня родным Цымера было выдадзена медыцынскае пасведчанне з указаннем прычын яго смерці, аднак назваць гэтыя прычыны афіцыйныя прадстаўнікі адмаўляюцца.

Як заявілі БелаПАН у Беларускай ваеннай пракуратуры, да сканчэння расследавання ніякай інфармацыі па справе аб катастрофе на аэрадроме Баравая прадастаўлена не будзе.

Адмаўляецца ад стасункаў з журналістамі і жонка Цымера, на вачах у якой адбылася трагедыя. Ураджэнка Віцебска Ірына Гарэлышава таксама брала ўдзел у розыгрышы кубка ў складзе экіпажа, які прадстаўляў Віцебскую вобласць і быў прызнаны адным з найлепшых.

Адразу пасля падзення верталёта трэнер зборнай каманды Расіі, чэмпіён свету па вышэйшым пілатаванні Гары Георкаў у гутарцы з журналістамі зрабіў дапушчэнне, што "адбылася памылка тэхнікі пілатавання". Паводле яго слоў, Гюнтэру Цымеру "не хапіла вышыні, разліку".
Крынiца: Народная Воля
←На железнодорожном вокзале в Минске искали взрывное устройство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика