Прыкметна пахаладае ў Беларусі толькі ў трэцяй дэкадзе жніўня
У выхадныя Беларусь накрые новая хваля экстрэмальнай гарачыні, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэцэнтра Вольга Фядотава на
Ужо сёння, адзначыла яна, ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі, а заўтра — на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра «дасягне вельмі высокіх значэнняў, плюс 35–39 градусаў, у сталіцы — 36». Горача будзе і ў нядзелю.
У сувязі з выключна высокай тэмпературай паветра сёння аб’яўлена чарговае штармавое папярэджанне, паведаміла галоўны сіноптык.На наступным тыдні тэмпература паветра некалькі панізіцца, але застанецца даволі высокай. На працягу тыдня яна будзе вагацца ад 25 да 27 градусаў па захадзе краіны, да 32–34 — па ўсходзе.
Да канца тыдня тэмпература зноў стане павялічвацца. У асобныя дні чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы.Высокія тэмпературы ў Беларусі Фядотава растлумачыла тым, што з пачатку лета над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі ўстанавіўся «антыцыклон, які перашкаджае прасоўванню больш халоднага вільготнага паветра з Атлантыкі». Цяпер у Беларусь паступаюць, у асноўным, гарачыя паветраныя масы з поўдня міжземнаморскага паходжання, якія падтрымліваюць анамальна гарачае надвор’е.
Паводле слоў начальніка аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметцэнтра Алены Камароўскай,
калі на працягу жніўня не адбудзецца прыкметнага пахаладання, цяперашняе лета стане рэкордна гарачым для Беларусі. Дагэтуль самым гарачым за ўсю гісторыю метэаназіранняў лічылася лета 1999 года(гісторыя метэаназіранняў вядзецца з 1881 года).
Камароўская адзначыла, што тэмпература паветра ў 35 градусаў і вышэй «лічыцца небяспечнай з’явай». У жніўні гарачэй за ўсё было
Паводле разлікаў сіноптыкаў, прыкметна пахаладае ў Беларусі толькі ў трэцяй дэкадзе жніўня.
БелаПАН