Паўпраўда ад «Мінаблсаюздруку»: нумар «НН» з «Хросным бацькам» паступіў з затрымкай
Пра тое, што нумар газеты ад 7 ліпеня з інфармацыяй пра фільм НТВ «Хросны бацька» не з’явіўся ў продажы, масава інфармавалі чытачы з усёй краіны.
У лісце за подпісам дырэктара «Мінаблсаюздруку» Аляксея Кудрэйкі паведамляецца, што нумар «паступіў у продаж… але з невялікім спазненнем па тэхнічных прычынах. На жаль, падобныя выпадкі зрэдку здараюцца».
Нагадаем, РУП «Белсаюздрук» (яму належыць
Між тым у пятніцу, 9 ліпеня, вядучы спецыяліст аддзела перыёдыкі «Мінаблсаюздруку» Алена Церахава казала супрацоўніку «НН», што «НН» № 25 да іх не паступала. Гэта значыць, «невялікая затрымка» склала як мінімум два дні.
Адпаведныя запыты пра лёс «НН» № 25 скіраваныя ва ўсе абласныя «саюздрукі».