Дзень п’янага дэсантніка, або чаго баіцца міліцыя

Источник материала:  
03.08.2010 20:07 — Разное
Уявіце наступную карціну: 1 жніўня, беларускія чыгуначнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Натоўпы мужыкоў у спецформе з надпісам «Беларуская Чыгунка» п’юць гарэлку ў парках і купаюцца ў фантанах пад абыякавыя позіркі мінскага спецназу. Вам таксама стала смешна?

Дзень п’янага дэсантніка, або чаго баіцца міліцыя
Дзень дэсантніка ў Гродне. Фота Фота ББлог Гродно s13

Не смешна робіцца 2 жніўня, калі прыходзіць Дзень дэсантніка і на вуліцы нашых гарадоў выходзяць людзі цяльняшках і берэтах (а яшчэ ёсць і 28 мая — Дзень памежніка). Акурат купанне ў фантанах у нецвярозым стане і ёсць адным з галоўных атрыбутаў былых вайскоўцы элітных частак. Нярэдка ўспыхваюць канфлікты — як паміж сабой, так і з простымі грамадзянамі. Апошнія ў такія дні церпяць найбольш: натоўп нецвярозых і часта агрэсіўных мужыкоў, што мацюкаюцца і шукаюць прыгодаў, уяўляе сабой рэальную небяспеку для мінакоў. На форуме Гродзенскага блога s13 адзін з чытачоў звяртае ўвагу, што на іншыя гарадскія святы ў горадзе паўсюдна ставяцца турнікеты і забараняецца продаж алкаголю, чаго не скажаш пра дзень дэсантніка. «Гэта што — бяскрыўднае дзіцячае свята?», — задае ён рытарычнае пытанне. А пытанняў насамрэч шмат. Распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах, роўна, які і знаходжанне на людзях у нецвярозым стане, лаянка і рукапрыкладства — усё гэта адміністрацыйныя, а то і крымінальныя правапарушэнні. І тут самы час пагаварыць пра ролю міліцыі, чый наўпроставы абавязак папярэджваць гэтыя негатыўныя з’явы ў грамадстве. А яна фактычна на ўсё заплюшчвае вочы. Самы свежы прыклад: пра сёлетняе 2 жніўня мінская міліцыя адрапартавала так — святкаванне, у якім прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек, абышлося без сур’ёзных інцыдэнтаў і грубых парушэнняў грамадскага парадку з боку былых дэсантнікаў. Вось так. Купанне ў нецвярозым выглядзе ў фантане ды прагулкі па праезнай частцы — гэта несур’ёзна? Чаму міліцыя не чапае п’яных гарлапанаў у берэтах і цяльняшках? Мо баіцца? Але тады навошта нам такія ахоўнікі парадку, якія не могуць нават за сябе пастаяць? А можа сілаў не хапае? Але ж нават на самыя малаколькасныя акцыі апазіцыі сцягваюцца ці не ўдвая большыя сілы спецназу, часам экіпіраванага з галавы да пятаў. Ці такое ігнараванне ёсць праявай схаваных сімпатый? Дык мы ж памятаем пра пазалеташні, ці не адзіны гучны інцыдэнт на Востраве слёз, калі спецназ счапіўся з былымі дэсантнікамі. Навіна пра тую бойку была хутка растыражаваная ў незалежных СМІ. Можа нежаданне чапаць нецвярозых малойцаў, каб не правакаваць падобныя сутычкі і ёсць галоўнай прычынай пасіўнасці міліцыі ў дні вайсковай эліты? Натуральна, што не шараговыя спецназаўцы прымаюць рашэнні, каго затрымліваць, а каму і дазволіць паплаваць у фантане. Але калі версія пра такі негалосны кампраміс слушная, то апынаецца, што простых грамадзянаў двойчы на год папросту аддаюць у штогадовую ахвяру па прынцыпе «абы не было яшчэ горш». Не забываем і на культ грубай сілы, папулярны ў несвабодных грамадствах.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←«Белавиа» открывает регулярные рейсы в Стокгольм и Тегеран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика