У Жодзіне выгадавалі гатунак ячменю «Бацька»

Источник материала:  
03.08.2010 11:29 — Разное
Новы гатунак аднесены да кармавой групы, валодае высокай прадуктыўнай кусцістасцю, устойлівы да палягання.

У Жодзіне выгадавалі гатунак ячменю «Бацька»
«Бацьку» вырошчваюць у РУП «Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі» (Шчучынскі раён). Фота prosto-free.livejournal.com

У жодзінскім Навукова-практычным цэнтры па земляробстве выгадавалі гатунак ячменю «Бацька». Гэта ранняспелы кармавы гатунак. Мае кароткі выраўнены сцебластой, валодае высокай прадуктыўнай кусцістасцю. Сярэдняя ураджайнасць 58,3 ц/га, максімальная — 103,4 ц/га. Устойлівы да палягання і ліставых хвароб. Уключаны ў Дзяржаўны рэестр для выкарыстання ў рэспубліцы з 2009 г.

Варта адзначыць, што ў спісе прадукцыі жодзінскага Навукова-практычны цэнтры па земляробстве сустракаецца нямала беларускіх назваў. Гэта гатункі азімай пшаніцы «Узлёт», азімага трыцікале «Міхась» і «Гонар», піваварнага ячменю «Гасцінец», «Сталы» і «Талер», кармавога ячменю «Гонар» і «Бурштын». Разам з «Бацькай» у рэестр трапілі гатункі кармавога ячменю «Ладны» і «Зубр».

Ёсць свой «Бацька» і ў нашых паўднёвых суседзяў. Украінскія селекцыянеры далі назву «Батько» гатунку азімай пшаніцы.

Падзяліцца навіной: 
СП

←Гвардия, рожденная в поднебесье

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика